Вы тут

Каштоўнае выданне твораў У. Дубоўкі нарэшце ў алічбаваным выглядзе



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Каштоўнае выданне твораў У. Дубоўкі нарэшце ў алічбаваным выглядзе

Працягваем серыю навін пра цікавосткі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”: каштоўныя дакументы і даследчыкаў, якія прымаюць у ім удзел.

Што самае важнае ў жыцці кожнага чалавека – творчы рост і пошукі сябе, свайго прызначэння. З такім дэвізам па жыцці ідзе вядучы бібліятэкар Дзмітрый Мікалаевіч Давідоўскі, які сорак гадоў аддаў сваёй любімай працы. Пачаўшы яе ў беларускім аддзеле Ленінкі, затрымаўся там на ўсё жыццё. Цяпер ён працуе ў беларускай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Больш за дзесяць год Дзмітрый вывучае творчасць пісьменнікаў міжваеннага перыяду, сярод якіх юбіляр гэтага года – Уладзімір Дубоўка. У 2017 годзе ў выдавецтве “Лімарыус” выйшаў “Збор твораў Уладзіміра Дубоўкі” ў 2-х т. у аўтарскім укладанні Д. Давідоўскага. Пасля выхаду кніг пачалася яго далейшая актыўная даследчая праца, плённае супрацоўніцтва з часопісам “Маладосць” і газетай "ЛіМ", дзе пра У. Дубоўку выйшлі яго артыкулы: “Студэнцкая справа Уладзіміра Дубоўкі”“За верш – тэрмінова арыштаваць”. У 2019 годзе Дзмітрый Давідоўскі далучыўся да сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Выдавецкім домам “Звязда” (у прыватнасці, часопісам “Маладосць”), Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.

Не прапусціўшы ніводнага мерапрыемства, якія праходзілі ў рамках праекта, бібліятэкар паказаў, як хобі можа стаць працай. Дзмітрый выступіў на мерапрыемствах, прысвечаных юбілеям Валерыя МараковаАдама Бабарэкі, якія праходзілі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Ён не мог не паўдзельнічаць у круглым стале “Маладнякоўскімі крокамі”, які праходзіў у межах Дня літаб’яднання “Маладняк” 16 студзеня 2020 года. Сярод аднадумцаў, якія сабраліся на мерапрыемстве, ён адчуваў сябе вельмі ўтульна. Прагучаў яго даклад “Сябры-паплечнікі: Уладзімір Дубоўка і Адам Бабарэка”, які быў размешчаны на старонцы круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі” на партале НББ.

У гэтым годзе Д. Давідоўскі далучыўся да стварэння віртуальнага раздзела праекта, прымеркаванага да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі (1900 ці 1901 – 1976). Ён працаваў у якасці эксперта для ўдакладнення звестак пра пісьменніка, абмеркавання яго даты нараджэння. Гэта было звязана з вынаходкай метрычнай кнігі, у якой запісана іншая дата нараджэння – 1901 г.

Яшчэ ў студзені планавалася алічбоўка і размяшчэнне ў межах раздзела поўнага тэкста збора твораў Уладзіміра Дубоўкі. Аднак узнікла праблема аўтарства з боку У. Дубоўкі, які не пакінуў спадчыннікаў. Згодна закона аб аўтарскім праве мы не маглі алічбаваць выданне. Цягнуліся доўгія месяцы пошуку выхаду. Сувязь з Нацыянальным цэнтрам прыватнай уласнасці, падтрымка даследчыкаў, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы выдання (І. Багдановіч, В. Жыбуль, І. Пракаповіч), дала магчымасць размясціць поўныя тэксты кніг у адкрытым доступе ў межах праекта. Таксама дзякуючы Дзмітрыю, які кантактаваў і звязваўся з выдавецтвам, мы адкрылі доступ да каштоўных кніг: “Збора твораў Уладзіміра Дубоўкі. 1 т.” і “Збора твораў Уладзіміра Дубоўкі. 2 т.” (2017, Мінск). Яны былі надрукаваны малым тыражом і на час выхаду даступны толькі па падпісцы. Выдавецтва “Лімарыус” перадала Нацыянальнай бібліятэцы выданне ў электронным выглядзе.

Такія ініцыятывы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” даюць магчымасць папоўніць электронную бібліятэку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і падтрымаць сувязь з выдавецтвамі.

У нас назапашана яшчэ шмат цікавай інфармацыі пра наш праект. Сачыце за навінамі!

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/kashto-nae-vydanne-tvora-u-dubo-ki-nareshtse-alichbavanym-vyglyadze/

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

У Маскве адбылася сустрэча і перагаворы кіраўніка нашай краіны з яго калегам Уладзімірам Пуціным.

Грамадства

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...

Грамадства

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС. 

Грамадства

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.