Вы тут

Прэзідэнт: Умацаванне інтэграцыйных механізмаў на постсавецкай прасторы не пытанне выбару, а непазбежная неабходнасць


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў на Савеце кіраўнікоў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Як і многія мерапрыемствы міжнароднага фармату ў гэтым годзе, пасяджэнне праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі.


Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву за актыўную і плённую дзейнасць краіны па старшынству ў Садружнасці. Ён адзначыў, што ўзбекскім сябрам прыйшлося выконваць сваю місію ў палымяна небяспечнай абстаноўцы.

«Аб адным з пажараў на постсавецкай прасторы, зоне адказнасці СНД толькі што казаў нас сябар, Прэзідэнт Азербайджана. Не забывайце пра падзеі ў Беларусі, Кыргызстане, Украіне — сёння хапае праблем. Словам, пажар, ды і толькі!» — дадаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў: гэтыя праблемы сцвярджаюць, «што ўмацаванне інтэграцыйных механізмаў на постсавецкай прасторы не пытанне выбару, а непазбежная неабходнасць. Лічу, што пра выгады можна будзе казаць толькі тады, калі мы цалкам раскрыем патэнцыял нашай Садружнасці. Гэта стане адным з галоўных прыярытэтаў беларускага старшынства ў Садружнасці ў наступным годзе, калі мы прымем тут адпаведнае рашэнне».

Прэзідэнт абазначыў асноўныя контуры канцэпцыі старшынства, якую традыцыйна апублікуюць  пазней. Увагу засяродзяць на ўзмацненні ролі Садружнасці для паляпшэння ўзроўню жыцця насельніцтва, на вырашэнні праблем, звязаных з глабалізацыяй і новымі выклікамі сучаснасці. Асноўны акцэнт, як дадаў Аляксандр Лукашэнка, зробяць на развіцці агульнай эканамічнай прасторы, лібералізацыі гандлю, скарачэнні да мінімуму абмежаванняў і выключэнняў, ліквідацыі тэхнічных бар’ераў, уніфікацыі правілаў і працэдур дзяржзакупак, фарміраванні агульных рынкаў тавараў і паслуг.

Асаблівае значэнне надае Беларусь працы па спалучэнню шматузроўневых інтэграцыйных працэсаў у Садружнасці і Еўразійскім эканамічным саюзе.

«Упэўнены, што пры больш цесным супрацоўніцтве выканаўчых органаў гэтых двух найважнейшых аб’яднанняў мы зможам значна ўмацаваць нашы сувязі. Як мінімум мы не павінны дапусціць сітуацыю, калі больш глыбокая інтэграцыя ў Еўразійскім эканамічным саюзе абернецца якойсьці раздзяляльнай лініяй у гандлёва-эканамічных адносінах “пяцёркі” і іншых краін Садружнасці», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што калісьці на постсавецкай прасторы стварылі шмат інтэграцыйных структур і былі прапановы некаторыя з іх аб’яднаць ці скараціць.

«На гэта не пайшлі і ахарактарызавалі гэта інтэграцыйнае будаўніцтва як рознаўзроўневую інтэграцыю. Самы высокі ўзровень, безумоўна, у саюзе Беларусі і Расіі, Саюзнай дзяржаве, Еўразійскім эканамічным саюзе і СНД. Тады мы дамовіліся, што будзем зверху ўніз падцягваць узровень супрацоўніцтва. У дадзеным выпадку размова ідзе пра СНД і Еўразійскі эканамічны саюз, каб у рамках СНД стварыць такі ж узровень супрацоўніцтва, хаця б як у ЕАЭС», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Паводле яго слоў, варта працягнуць сістэмнае і паслядоўнае ўдасканаленне скаардынаванай транспартнай палітыкі, пошук канкрэтных рашэнняў па пастаўках энергарэсурсаў. Кіраўнік краіны таксама бачыць неабходнасць у пашырэнні вытворчай кааперацыі, пошуку агульнай кропкі эканамічнага росту, павышэнні эфектыўнасці міжгаліновых органаў СНД, накіраванні іх на актывізацыю інвестыцыйнай дзейнасці.

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да папярэдняга прамоўцы — Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, які запрасіў беларускія кампаніі аднаўляць раёны, якія пацярпелі ад канфлікту ў Нагорным Карабаху.

«Мы на пасяджэнні ЕАЭС абмяркоўвалі таксама пытанні кааперацыі. І Уладзімір Пуцін прапанаваў супрацоўніцтва ў больш высокай ступені — тэхналагічных галінах, як авіябудаўніцтва. Ён прапанаваў некаторыя вузлы і агрэгаты сярэднемагістральнага самалёту ствараць у іншых краінах. А таксама падкрэсліў, што вельмі важным з’яўляецца кірунак супрацоўніцтва ў гэтай сферы з Узбекістанам. Вось гэта тое, што нам неабходна, чаго не хапае і ЕАЭС, і СНД», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Важная задача, як заявіў кіраўнік краіны, — правядзенне ўзгодненай палітыкі ў галіне тэхнічнага рэгулявання стандартызацыі, метралогіі, ацэнцы адпаведнасці і акрэдытацыі, прымяненні санітарных і ветэрынарных мер як важных сродкаў забеспячэння выпуску бяспечнай, якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі і паслуг.

«Традыцыйна мы будзем надаваць вялікую ўвагу ўмацаванню гуманітарных сувязяў, пашырэнню кантактаў у навуковых галінах, а таксама ў сферах адукацыі, аховы здароўя, інфармацыі, культуры, спорту і турызму, працы з моладдзю, павышэнню іміджу Садружнасці на міжнароднай арэне,  — акцэнтаваў Аляксандр Лукашэнка. —  Наша стратэгічная мэта — стварэнне шырокай еўразійскай зоны супрацоўніцтва, а таксама ўмацаванне міру, дружбы, добрасуседства і ўзаемавыгадных адносін у рэгіёне».

Садружнасць Незалежных Дзяржаў адбылася і стала адным з эфектыўных інструментаў забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці

Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Беларусі падчас свайго выступлення на Савеце кіраўнікоў краін СНД, але дадаў, што саюзу неабходна працягваць узмацняць сваю ролю ў вырашэнні новых і застарэлых праблем. 

«Што б ні казалі скептыкі, але Садружнасць Незалежных Дзяржаў адбылася і стала адным з эфектыўных інструментаў забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці. Але гэты інструментар мае патрэбу ва ўдасканаленні. Пастаянна з’яўляюцца новыя выклікі», — канстатаваў кіраўнік краіны.

Наглядны прыклад гэтага паводле яго выказвання — аднаўленне ўзброенага супрацьстаяння паміж Арменіяй і Азербайджанам.

«Упэўнены, што ў сённяшніх няпростых умовах асаблівую важнасць набывае няўхільнае выкананне ўзятых на сябе абавязкаў. Не будзем выконваць тое, аб чым мы дамовіліся, — ніякіх у нас не будзе ні саюзаў, ні дамоўленасцей у будучым. Рэалізацыя гэтых дамоўленасцей не павінна быць справай густу ці асабістых пераваг. За намі мільёны людзей», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў — Беларусь заўсёды прытрымлівалася такіх прынцыпаў. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што падчас старшынства ў СНД, пры падтрымцы іншых краін саюз  зможа рэалізаваць запланаванае, прыкметна прасунуцца ва ўсебаковым умацаванні дзяржаў — удзельніц СНД.

«Мы можам стаць мацнейшымі толькі дзякуючы салідарнай адказнасці і згуртаванасці», — рэзюмаваў Прэзідэнт Беларусі.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння з акцэнтам на пераадоленне наступстваў каранавіруснай інфекцыі. Таксама лідары краін разгледзелі  праект абноўленай Канцэпцыі далейшага развіцця СНД на сярэднетэрміновую перспектыву і прынялі план па яе рэалізацыі.

Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД — вышэйшы орган аб’яднання, які вырашае прынцыповыя пытанні ў дзейнасці Садружнасці. На працягу года, як правіла, праводзіцца адно чарговае і адно неафіцыйнае пасяджэнне вышэйшага савета.

У тэму

На правах боку, які старшынствуе (дарэчы ўпершыню) у СНД Прэзідэнт Узбекістан Шаўкат Мірзіёеў падвёў вынікі гадавой дзейнасці саюзу і адзначыў, што нявызначанасць у свеце і пандэмія каранавірусу сфарміравалі фактычна новую рэальнасць, якую неабходна ўлічваць.

«Упэўнены, што выкарыстанне патэнцыялу СНД, кансалідацыя нашых намаганняў, далейшае ўмацаванне даверу і супрацоўніцтва дапамогуць нам знайсці аптымальныя шляхі хутчэйшага выхаду з гэтага крызісу. Падкрэслю, Узбекістан гатовы да сумеснай выпрацоўкі і рэалізацыі новых нестандартных і ўзаемавыгадных падыходаў да рашэння агульных праблем», — сказаў ён.

Шаўкат Мірзіёеў паведаміў, што яго краіна з суперажываннем сачыла за сітуацыяй у асобных краінах СНД, дзе назіраліся выклікі міру і стабільнасці.

Ён нагадаў, што сёлета краіны разам святкавалі 75-годдзе Перамогі над фашызмам. «Святкаванне гэтага слаўнага юбілею стала пацверджаннем сяброўства і ўзаемаразумення паміж нашымі краінамі і народамі. Безумоўна, гэта наша агульная гісторыі і перамога», — дадаў Прэзідэнт Узбекістана. 

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?