Вы тут

Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” сярод дарослых ад 18 гадоў



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” сярод дарослых ад 18 гадоў

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, высокі мастацкі ўзровень прац нашых удзельнікаў моцна ўразіў і пакінуў найлепшыя водгукі гледачоў.

У намінацыі “Самы сталы чытальнік” была ўзнагароджана Круглік Людміла (71 год) за чытанне верша “Залатая асенняя раніца” (народны літаратурны клуб “Выток” Дзяржынскай раённай бібліятэкі). Ад клуба мы атрымалі такі ліст:

“Народны літаратурны клуб «Выток» (ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”) шчыра дзякуе за цудоўны конкурс і падзяку, а таксама за магчымасць яшчэ раз дакрануцца да творчасці беларускіх класікаў! Для клуба гэта падзяка з’яўляецца дадатковай крыніцай натхнення і падцвержданнем, што ўвогуле творчасць заўсёды спрыяе актыўнаму даўгалеццю!”

Кіраўнік народнага літаратурнага клуба “Выток”

Лебядзеўская Наталля

Пасля працяглых абмеркаванняў і прагляду амаль 880-ці дасланых нам чытанняў экспертным журы і аргкамітэтам былі агучаны вынікі конкурсу.

Запрашаем азнаёміцца з конкурснымі выступамі, якія прызнаны лепшымі сярод 62 работ у катэгорыі “Дарослыя ад 18 гадоў”.

1 месца – Мандзік Марына, верш “Паляжам мы” (ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Мастоўскага раёна, настаўніца пачатковых класаў).

2 месца – Матошка Аляксандр, верш “Дождж у Мазыры” (ДУК “Расонскі цэнтр культуры і народнай творчасці”, кіраўнік народнага клуба самадзейных паэтаў “Натхненне”).

3 месца – Сакалова Вераніка, верш “Я шкадую ўсё ж такі сябе” (ДУА “Яслі-сад № 48 г. Магілёва”, выхавальніца дашкольнай адукацыі).

Азнаёміцца з іншымі конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Удзельнікі-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі на выніковым мерапрыемстве конкурсу, правесці якое плануецца пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/peramozhtsy-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna-syarod-daroslykh-ad-18-gado/

 

 

 

 

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.