Вы тут

У Мінску адкрыўся «разумны» павільён


Чарговы новы аб'ект з'явіўся на сталічным праспекце Пушкіна. Калі ў пачатку тыдня пасля капітальнага рамонту была ўрачыста адкрыта паліклініка № 20, то сёння — павільён новага пакалення РУП «Белсаюздрук». Калісьці на яго месцы стаяў кіёск, дзе таксама можна было набыць свежую прэсу ці сёе-тое з канцылярскіх тавараў. Зараз жа і функцыянал, і асартымент гандлёвага пункта значна пашырыўся.


Як расказаў начальнік упраўлення гандлю і маркетынгу РУП «Белсаюздрук» Аляксандр Дзмітрыенка, новы павільён можна назваць «разумным»:

— Тут ёсць бясплатны Wі-Fі, таксама ёсць магчымасць падзарадзіць мабільны тэлефон. А яшчэ — ацаніць якасць абслугоўвання, паставіўшы адзнаку прадаўцу.

Гэта ўжо не першы такі павільён у горадзе. Сёлета ён стаў ужо сямнаццатым па ліку. Ды і не толькі ў Мінску павільёны змяняюць кіёскі. Шапікі з лагатыпам «Белдрук» з'яўляюцца ў Віцебску, Брэсце, Гродне, Гомелі... Мяркуецца, што да 2025-га дзверы адчыняць да трох соцень новых павільёнаў.

— Як правіла, яны адкрываюцца каля сацыяльных аб'ектаў — дзіцячых садкоў, школ, паліклінік і на прыпынках грамадскага транспарту, — працягвае Аляксандр Дзмітрыенка. — У такім выпадку шматразова павялічваюцца продажы кніг, газет, часопісаў, канцылярскай прадукцыі і нават спадарожных тавараў накшталт ежы. Кіёск, напрыклад, не можа пахваліцца спецыяльнай кавазонай або халадзільным абсталяваннем, дзе захоўваецца марожанае. А тут набыць пачастунак — ніякіх праблем. Да таго ж у халоднае надвор'е ў павільён можна зайсці пагрэцца, а ўлетку — схавацца ад спякоты ў памяшканні, дзе працуе кандыцыянер. Ды і гандаль праз павільён лепшы, чым праз кіёск. Людзі ж хочуць падысці і патрымаць будучую пакупку ў руках...

Адной з першых пакупніц стала Ларыса Васілеўна. Жанчына набыла некалькі газет і зборнікаў красвордаў. Яна вельмі ўзрадавана новаму павільёну.

— Справа ў тым, што ў кіёску часта немагчыма выбраць тавар. Як быццам «падпіраеш» ззаду натоўп людзей, якім трэба купіць талончык на праезд. У выніку пачынаеш мітусіцца і не заўжды купляеш тое, што сапраўды хочацца. У павільёне ж адначасова некалькі пакупнікоў могуць выбраць усё, што падабаецца. А яшчэ павільён лепшы для людзей, у якіх не вельмі добры зрок. Можна спакойна дацягнуцца да часопіса, паглядзець вокладку.

За першыя паўгадзіны працы павільён наведалі пятнаццаць чалавек. Што ж, цяпер адной сучаснай крамай у горадзе стала больш.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв’ю: kaztag.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.