Вы тут

Удзельнікі аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» наведалі Палац Незалежнасці


Сёння вечарам Палац Незалежнасці прымаў гасцей. Каля 100 удзельнікаў аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» скончылі традыцыйнае суботняе мерапрыемства экскурсіяй у Палацы Незалежнасці. Экскурсійныя групы наведваюць палац з яго адкрыцця ў 2013 годзе. Зараз, напярэдадні новага году, пачаўся новы сезон экскурсій.


Абедзве групы экскурсантаў наведалі амаль усе залы, дзе праходзяць важныя палітычныя і ўрачыстыя падзеі рэспубліканскага і міжнароднага маштабу. У гэты суботні вечар аўтамабілісты, іх сем’і і сябры сталі паўнавартаснымі гаспадарамі Палаца Незалежнасці.

«Дзіўна, вельмі важна і ганарова знаходзіцца ў такім месцы. Вельмі хочацца, каб як мага больш людзей наведалі Палац Незалежнасці, бо гэта багацце нашага народу. Рэальнасць пераўзышла ўсе чаканні. Гэта не проста помнік, гэта нібы жывы арганізм, дзе ўсё зроблена з любоўю і дзе ўсюды адчуваецца чалавечае цяпло», — падзялілася ўражаннямі Наталля Лядзінская.

Для некаторых удзельнікаў экскурсіі наведванне Палаца Незалежнасці стала своесабалівым сюрпрызам. Як прызнаўся Станіслаў Яскевіч, са сваімі сябрамі-аднадумцамі ён да апошняга не верыў, што правядуць выхадны дзень у такім знакавым для краіны месцы.

А пастаянныя ўдзельнікі аўтапрабегаў Аляксандр і Алена Барановіч усю экскурсію здымалі на відэа. Кажуць, для таго, каб захаваць памяць і паказаць усё, што бачылі сябрам, знаёмым, дзецям і ўнукам. Бо падзея для сям’і вельмі значная. «Вельмі кранальна і радасна пабываць у сэрцы краіны. Больш за ўсё здзвіла, што 90 працэнтаў усяго, што ёсць у палацы, зроблена з беларускіх матэрыялаў так прыгожа і якасна. Вельмі ганарымся гэтым», — адзначыла сям’я Барановіч.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Вайна — адна з тых тэм, якія нікога не пакідаюць абыякавымі. 

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»