Вы тут

Паменее кветак у вечным садзе жывапісу: памерла мастачка Святлана Каткова


Сёння, 20 снежня 2020 года, пайшла з жыцця мастачка Святлана КАТКОВА. Развітанне з ёю пройдзе 21 снежня.

Яна, хаця і адзначаная высокай для мастакоў узнагародай – Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь, не часта выстаўлялася са сваімі працамі. Але ж усе, хто любіць і ведае сучасны беларускі жывапіс, добра ўяўляюць перад вачыма яе каларыстыку, падгледжаныя ёю жыццёвыя кампазіцыі, адкрытыя ёй сюжэты. Яна імкнулася і на навакольнае жыццё глядзець адкрыта, шырока, і перадаваць гэта жыццё, прыроду шчыра, захоплена. Ад кожнай з яе прац ішло святло, вялікае святло сапраўднага мастацтва і сапраўднага жыцця, без чаго любы твор не можа стаць з’явай.


Крытыкі, мастацтвазнаўцы пісалі пра яе — дачку славутага настаўніка мастакоў розных пакаленняў, педагога ад Бога Сяргея Каткова не дужа і шмат. Правільней сказаць, што пісалі зусім мала. Самой Святлане Сяргееўне, расказваюць, падабалася, як пісаў пра яе Платон Паўлаў: «…З самага пачатку яна зразумела, што мастак не павінен увасабляць рэальнасць у формах самой рэальнасці, што мастацкія формы, у любым выпадку, мусяць быць умоўнымі, і што кожны творца выкарыстоўвае сваю ўмоўную вобразную мову. Умоўнасць жывапіснай мовы ў працах Катковай з’яўляецца відовішчнай, дэкаратыўнай, у ёй пераважаюць чыстыя колеравыя тоны і, па сутнасці, адсутнічаюць валёры»; «… натура, успрынятая не толькі фізічным зрокам, але й душой, сэрцам, ператвараецца ў дэкаратыўную сістэму мастацкага вобраза. У выніку жывапіс Катковай набывае яркую выразнасць».

Так, бацька Святланы Катковай — педагог, мастак Сяргей Каткоў. Дачка — вядомая мастачка Зоя Луцэвіч. Сям’я шчырых, апантаных жывапісцаў!..Сям’я, якая займае сваё месца ў гісторыі сучаснага беларускага жывапісу, у гісторыі беларускай культуры XX стагоддзя. Некалькі гадоў назад у Выдавецкім доме «Звязда» выйшаў альбом, прысвечаны Сяргею Каткову. Яго яшчэ і зараз можна знайсці ў айчынных кнігарнях. Будзем спадзявацца, што надыдзе час, калі якое з чуйных да беларускага выяўленчага мастацтва выдавецтваў зробіць і выдасць агульны альбом, дзе будуць разам прадстаўленыя рэпрадукцыі прац Сяргея Каткова, яго дачкі Святланы Катковай і ўнучкі Зоі Луцэвіч.

Максім ВЕЯНІС

Фота: Facebook / Піт Паўлаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».