Стаўка на 5G


Паводле дадзеных Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, у краіне да канца года будзе ўсталявана больш чым 600 тысяч базавых станцый для сеткі пятага пакалення. Такім чынам у 2020 годзе аб’ём галіны сувязі 5G у Кітаі дасягне 50,36 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 128% у гадавым выражэнні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


ixbt.com

У «Белай кнізе пра развіццё індустрыі 5G (2020 г.)», апублікаванай Інстытутам развіцця кітайскай электроннай і інфармацыйнай індустрыі, адзначаецца, што летась аб’ём галіны сувязі 5G Кітая вырас на 133,3% у гадавым выражэнні. Таксама прагназуецца, што да 2030 года ў КНР будзе налічвацца 15 мільёнаў базавых станцый 5G, а рост ВУП за кошт індустрыі дасягне за 5 трыльёнаў юаняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?