Вы тут

БІБЛІЯТЭКАРЫ ЖАРТУЮЦЬ


Анекдоты ад калектыву ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Труса»
 

— Ой, якая прыгожая маска!
— Не чапай, гэта на Новы год!

 

* * *
На ёлачным кірмашы.
— Мужчына, вы купляеце ці не? Колькі можна кратаць?
— А ў вас ёсць такая, але каб з мяккімі іголкамі?
— У вас што, маленькія дзеці?
— Ды не, кот.

 

* * *
Купіла на Новы год дзве машынкі на радыёкіраванні, каб муж не адбіраў падарунак у сына.

* * *
— Я сваёй падарыў на Новы год залатыя завушніцы, а яна мне — адэкалон!
— А ты што, таксама хацеў залатыя завушніцы?

 

* * *
Да Новага года планавала скінуць дзесяць кілаграмаў. Засталося ўсяго пятнаццаць…

 

* * *
Новы год — гэта час, калі сілкуешся салатамі, шампанскім і надзеямі, якім не суджана збыцца.

 

* * *
На Новы год чалавек на 80 працэнтаў складаецца з алкаголю і на 20 — з салаты «Аліўе».

 

* * *
— Што табе падарылі на Новы год?
— Бачыш, вунь пад акном шасцісоты «Мерсэдэс» стаіць, бірузовы?
— Ого, класная машына!
— Вось дакладана такога ж колеру кепачку…

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння — 80 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Сёння — 80 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны

У Беларусі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — памятная дата.