Вы тут

Ад эфектыўнай работы энергетычнага комплексу залежыць эканамічны дабрабыт дзяржавы, якасць жыцця і камфорт грамадзян


Паважаныя калегі, работнікі і ветэраны энергетычнай галіны!

Ад імя Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста віншую вас з прафесійным святам — Днём энергетыка!


Энергетычны комплекс займае адно з вядучых месцаў у эканоміцы краіны і вызначае развіццё шматлікіх яе галін. Ад яго эфектыўнай работы залежыць эканамічны дабрабыт дзяржавы, якасць жыцця і камфорт нашых грамадзян.

2020 год быў няпростым ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася, зніжэння тэмпаў эканамічнага росту ў свеце, аслаблення гандлёва-эканамічных сувязяў паміж краінамі. Аднак арганізацыі галіны падышлі да яго завяршэння з дастойнымі вынікамі, паспяхова справіліся з галоўнай задачай — па надзейным, бесперабойным энергазабеспячэнні рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва.

Гэты год быў адзначаны рэалізацыяй буйных інвестыцыйных праектаў, найважнейшы з якіх — будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Першы энергаблок БелАЭС, у адпаведнасці з графікам будаўніцтва, у лістападзе падключаны да аб'яднанай энергасістэмы, пачалася выпрацоўка электраэнергіі. Для нашай краіны падзея — гістарычная. Беларусь увайшла ў сусветны атамны клуб, што стала магчыма дзякуючы прафесійнай і суладнай рабоце вялікай каманды беларускіх і расійскіх спецыялістаў. Наперадзе ў нас яшчэ больш адказны этап — увод першага энергаблока ў прамысловую эксплуатацыю.

Важным вынікам работы галіны сталі таксама праекты па рэканструкцыі вузлавых размеркавальных падстанцый «Беларуская», «Ліда», «Баранавічы», «Полацк», уводзе электракатлoў на ЦЭЦ і буйных кацельнях, будаўніцтве пікава-рэзервовых крыніц на аб'ектах энергазабеспячэння ў рамках інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму краіны. Мадэрнізуецца і электрасеткавая інфраструктура: за год пабудавана і рэканструявана больш за 1,6 тысячы кіламетраў ліній электраперадачы.

Эфектыўнае развіццё энергетыкі — заслуга кожнага, хто працуе ў галіне. Прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу плённую працу, адданасць справе, самааддачу і высокі прафесіяналізм!

Жадаю ўсім вам і вашым блізкім, паважаныя калегі, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму, новых поспехаў і дасягненняў у прафесійнай дзейнасці на карысць нашай роднай Беларусі!

Віктар Каранкевіч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.