Вы тут

Прадавец добрага настрою


Учора ў Мінску і сталічнай вобласці пачалі працаваць сезонныя (дзесяцідзённыя) кірмашы, дзе галоўны тавар — навагодняя ёлка. На перакрыжаванні мінскіх вуліц Магілёўскай і Жукоўскай размясціўся невялікі базарчык, загарадку якога ўпрыгожвае вывеска са словамі, знаёмымі кожнаму з маленства. Рэалізацыяй пушыстых прыгажунь тут займаецца Арцём Бірыла. Дарэчы, не першы сезон Арцём заняты пераднавагоднім гандлем і ведае, як прывабіць пакупнікоў: ласкава пагаварыць, шчыра ўсміхнуцца! Пакуль пакупнікі прыглядаюцца да маленькіх і высокіх дрэўцаў, да цэн на іх, але ўжо напярэдадні першых Каляд пачнуць актыўна набываць.


— Не проста рэалізоўваю хвойную прадукцыю. Я, між іншым, — прадавец святочнага настрою і пазітыўных эмоцый, — усміхаецца наш герой.

Анатоль КЛЯШЧУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Пухнацікі» ў горадзе. На вуліцах і ў крамах з'явіўся навагодні антураж

«Пухнацікі» ў горадзе. На вуліцах і ў крамах з'явіўся навагодні антураж

Здаецца, з кожным годам упрыгожваць сталіцу і абласныя цэнтры да Новага года пачынаюць усё раней і раней.

Грамадства

Заўтра адзначаецца Міжнародны дзень інваліда. У Беларусі жыве больш за 530 тысяч чалавек з інваліднасцю

Заўтра адзначаецца Міжнародны дзень інваліда. У Беларусі жыве больш за 530 тысяч чалавек з інваліднасцю

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына АРЦЁМЕНКА адзначыла, што дзяржава праводзіць сістэмную палітыку па падтрымцы і рэабілітацыі людзей з інваліднасцю.

Культура

На гэтым тыдні свой 90-гадовы юбілей адзначыў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага

На гэтым тыдні свой 90-гадовы юбілей адзначыў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага

Але знаўцы здаўна яго называюць проста рускі — і ўсе разумеюць, пра што гаворка, маючы пры гэтым на ўвазе ўсе заслугі тэатра і тых асоб, якія складалі яго калектыў у розныя гады.