Вы тут

Качанава: ініцыятывы Маладзёжнага парламента карысныя для краіны і грамадства


Другое пасяджэнне Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Беларусі адбылося сёння ў Савеце Рэспублікі. Удзел у мерапрыемстве прыняла спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава, паведамляе БЕЛТА.


Падведзены вынікі работы Маладзёжнага парламента ў другім паўгоддзі, разгледжана практыка работы грамадскіх прыёмных, а таксама ўнесены прапановы моладзі да Усебеларускага народнага сходу.

«Мне вельмі прыемна, што за гэтыя паўгода з таго моманту, калі ў нас у краіне быў выбраны Маладзёжны парламент, пра вас пачулі, вас ведаюць», — сказала Наталля Качанава.

Спікер адзначыла, што Маладзёжны парламент выступіў з шэрагам ініцыятыў, якія сапраўды карысныя для краіны і грамадства. У прыватнасці, гэта платформа «Рух наперад», грамадскія прыёмныя, якія па ініцыятыве моладзі сталі працаваць на пастаяннай аснове. «Усё гэта вельмі важна. Таму што сустрэчы з людзьмі — асноўная работа, якой павінны займацца парламентарыі. Усё роўна, Маладзёжны парламент або Нацыянальны сход. Гэта краевугольны камень, фундамент нашай работы. І, вядома, тыя формы, якія ў нас сёння ёсць, — прыёмы па асабістых пытаннях, прамыя тэлефонныя лініі, дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія прыёмныя, — павінны працаваць на пастаяннай аснове. Такім чынам мы можам дапамагчы большай колькасці людзей», — лічыць яна.

Наталля Качанава падкрэсліла, што многія ініцыятывы маладзёжных парламентарыяў, выказаныя ў час пасяджэння, заслугоўваюць увагі. Спікер верхняй палаты заклікала моладзь праяўляць актыўнасць і паабяцала, што прапановы маладых парламентарыяў абавязкова ўлічаць пры падрыхтоўцы да Усебеларускага народнага сходу. «І яшчэ ў мяне да вас вялікая просьба. Вы з розных рэгіёнаў нашай краіны. Калі вы недзе бачыце, што ёсць пытанні, якія не вырашаюцца на мясцовым узроўні, а людзей яны хвалююць, вы перадавайце іх у Савет Рэспублікі», — дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Як расказаў старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Ягор Макарэвіч, на пасяджэнні былі прыняты рэкамендацыі адносна развіцця органаў маладзёжнага парламентарызму ў Беларусі. «Мы выступілі з праектам рэкамендацый, якія дазволяць усім зацікаўленым на розных узроўнях улады ствараць органы маладзёжнага парламентарызму, — удакладніў ён. — Акрамя таго, у рамках праекта «Беларусь будучыні» моладзь збірала ініцыятывы з усёй краіны па тэматыцы наступнага года. Сабрана каля 200. Так, Маладзёжны парламент выступае з ініцыятывай назваць 2021-ы Годам сям’і або Годам захавання гістарычнай памяці. Знакавым элементам пасяджэння стала абмеркаванне прапаноў да Усебеларускага народнага сходу. Актыўны ўдзел у гэтым форуме прымуць члены Маладзёжнага парламента».

Паводле слоў Ягора Макарэвіча, адна з прапаноў, з якой выступае моладзь, — актыўная папулярызацыя дзяржаўнага сцяга. «У прыватнасці, такі просты прыклад: дзяржаўны сцяг як падарунак кожнаму маладому чалавеку, які заканчвае ўстанову адукацыі. Ну і, вядома, прапанова па захаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцей», — падзяліўся ён.

Старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, спорце і турызме Маладзёжнага парламента Уладзіслаў Волчак на прыкладзе свайго рэгіёна расказаў, як моладзь ўключылася ў барацьбу з COVID-19. «Я прадстаўляю Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Мы распрацавалі рэкамендацыі для правядзення масавых мерапрыемстваў ва ўмовах пандэміі. Менавіта з выкананнем гэтых норм плануецца правядзенне як Усебеларускага народнага сходу, так і большасці масавых мерапрыемстваў, у тым ліку пад эгідай Маладзёжнага парламента. У Гомелі таксама дзейнічае валанцёрскі штаб па барацьбе з COVID-19. Студэнты на бязвыплатнай аснове працуюць з пацыентамі, якія хварэюць на каранавірус. Акрамя таго, дзейнічае штаб па расследаванні эпідсітуацыі, гэта значыць яны выяўляюць пацыентаў, якія з’яўляюцца кантактамі першага ўзроўню, і такім чынам дапамагаюць усебакова змагацца з пандэміяй», — сказаў ён на заканчэнне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».