Вы тут

Мова класікаў — каштоўны скарб


Аб працэсах трансфармацыі ў беларускай мове, яе важнасці ў нашым часе разважалі ў прэс-­цэнтры Дома прэсы 


На нядаўняй прэс-канферэнцыі “Мова беларускіх класікаў і грамадства Web 4.0: узаемадзеянне і трансфармацыя, папулярызацыя ў СМІ” акрэслены надзённыя для грамадства пытанні. Як вядома, праблемам зберажэння й развіцця моўнай разнастайнасці сёння надаецца асаблівае значэнне ва ўсім свеце. Бо прызнана: мова кожнага народа — гэта ўнікальны інструмент для разумення й апісання наваколля, унутранага жыцця чалавека, важны сродак камунікацыі, перадачы ведаў. У анлайн-выступленні дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў заўважыў: “Страта нацыянальных моў вядзе не толькі да страты нацыянальнай духоўнай спадчыны і яе пераемнасці, але й да страты сусветнай культурнай разнастайнасці. Мастацкая літаратура адыгрывае выключна важнае значэнне ў развіцці беларускай мовы”. У часе прэс-канферэнцыі закраналася праблема папулярызацыі мовы беларускіх класікаў і неабходнасць яе зберажэння ў нашы дні.

На творах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага ды іншых класікаў выхоўвалася не адно пакаленне беларусаў. Але дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка на прэс-канферэнцыі нагадаў чытачам і пра творчасць сучасных аўтараў. Ён успомніў, напрыклад, пра майстэрства пісьменніка, сцэнарыста й драматурга Георгія Марчука, празаіка й раманіста Віктара Праўдзіна: яго раман “Парыж, Эйфелева вежа і…” расказвае пра сучаснае жыццё. На думку выступоўцы, празаік Віктар Казлоў таксама бліскуча валодае беларускім словам, піша цудоўныя аповесці. А Уладзіміра Саламаху дырэктар Інстытута назваў выдатным стылістам: у кожным яго сказе — своеасаблівыя пластыка й гармонія. Не абышоў Саверчанка ўвагай і творчасць майстра прозы Васіля Шырко, вершы Казіміра Камейшы. На яго думку, мастацкая літаратура сёння — важны чыннік міжнароднага дыялогу і ўзаемаразумення. “Яна закладвае моцны падмурак для яднання й лучнасці розных народаў у адзіную сям’ю”, — адзначыў выступоўца.

У часе прэс-канферэнцыі намесніца Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алена Радчанка назвала пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Беларусі, супрацы з суайчыннікамі за мяжой. (Рады адзначыць: адна з грамат уручана й нашай супрацоўніцы, аўтарцы гэтага тэкста. — Рэд.)

Ганна ЛАГУН

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».