Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Кожны жадаючы зможа мець да вакцыны ад каранавіруса свабодны доступ


Прэзідэнт Беларусі заявіў пра гэта на нарадзе па пытаннях распрацоўкі ўласных і вытворчасці замежных вакцын.


Як расказаў кіраўнік краіны, зараз адпрацоўваюцца тры магчымыя тэхналогіі атрымання прататыпу вакцыны, вывучаецца дынаміка стану імунітэту ў пацыентаў пасля перанесенай пнеўманіі, выкліканай каранавірусам, а таксама аспекты захавання імуннага адказу арганізма.

«Гэта дапаможа выбраць асноўную мішэнь для стварэння айчыннай вакцыны. Паралельна адпрацоўваецца тэхналагічны працэс і ідзе пошук пастаўшчыкоў для закупкі неабходнага абсталявання», — паведаміў Прэзідэнт.

Прэзідэнт пацікавіўся ў спецыялістаў, якія ўжо вывучаныя і прапрацаваныя абставіны — тэрміны, аб’ёмы, крыніцы фінансавання і перспектыўныя магчымасці па стварэнні вакцыны і на якім этапе сумесны праект холдынгу «Белфармпрам» і расійскага Нацыянальнага даследчага цэнтра імя Гамалеі.

«Аднак незалежна ад таго, ці выйдзем мы на вытворчасць вакцыны ў разумныя тэрміны ці не, хачу, каб грамадства ведала — краіна будзе забяспечана вакцынай і кожны жадаючы зможа мець да яе свабодны доступ», — акцэнтаваў Прэзідэнт Беларусі.

Ён яшчэ раз нагадаў, што ў Беларусі разглядаюць два падыходы да вакцынацыі — распрацоўка беларускіх вакцын і лакалізацыя вытворчасці замежных распрацовак.

У першую чаргу, як паведаміў Аляксандр Лукашэнка, прышчэпяць групу рызыкі — пенсіянераў, медыцынскіх работнікаў, настаўнікаў, гандлёвых работнікаў і сродкі для гэтага знойдуць заўсёды.

Па словах кіраўніка краіны, увага ўсяго свету сёння засяроджана на адной праблеме — ліквідацыі ўспышкі пандэміі СОVID-19 і для гэтага ва ўсіх краінах прымаюцца беспрэцэдэнтныя меры і, зразумела, Беларусь не выключэнне. Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў краіне змагаюцца з распаўсюджаннем каранавіруса «спакойна, як мае быць, захаваўшы сістэму аховы здароўя».

«У „гонку вакцын“ сёння актыўна ўключыліся амаль усе краіны»

Як дадаў Прэзідэнт, у апошнія два тыдні рэгулярна разглядаюцца пытанні арганізацыі выяўлення і лячэння ў нашай краіне хворых з каранавіруснай інфекцыяй.

«Я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць наступны этап супрацьстаяння глабальнай хваробы — масавую вакцынацыю насельніцтва ў мэтах выпрацоўкі так званага калектыўнага імунітэту. У „гонку вакцын“ сёння актыўна ўключыліся амаль усе краіны — ідзе распрацоўка парадку 200 патэнцыйных прэпаратаў. Штодня гучаць заявы пра поспехі, і тут жа з’яўляюцца інфармацыйныя выкрыцці», — адзначыў Прэзідэнт.

На яго думку, пытанне здароўя і жыццяў людзей пераходзіць у камерцыйную плоскасць, краіны, якія валодаюць неабходным навуковым і вытворчым патэнцыялам, у пытанні стварэння і вырабу вакцын у першую чаргу ўлічваюць свае патрэбы і палітычныя прыярытэты.

«Пры неспрыяльным развіцці падзей межы ўмомант зачыняюцца, а вываз біятэхналагічнай прадукцыі, вырабаў медыцынскага прызначэння і спецыяльнага абсталявання блакуецца. Сусветная супольнасць і міжнародныя арганізацыі пакуль не могуць прапанаваць дзейных інструментаў аднаўлення сапраўднай справядлівасці і чалавечнасці ў гэтым пытанні», — паведаміў кіраўнік краіны.

Па яго інфармацыі, маштабная вакцынацыя пачынаецца толькі ў некаторых краінах — таму сёння нам неабходна абмеркаваць, як плануецца вырашаць гэтае пытанне ў Беларусі.

Варыянтаў, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, няшмат. Адзін з іх заключаецца ў распрацоўцы ўласных, беларускіх вакцын.

Вытворчасць імунабіялагічных прэпаратаў такога ўзроўню, па меркаванні кіраўніка краіны, — гэта абсалютна новая для нашай краіны задача, але ў свеце вопыт вялікі і яго трэба вывучаць.

«Уласных распрацовак у нас няма, і вакцыны закупляюцца ў замежных вытворцаў. Як я ўжо сказаў, ёсць пэўны патэнцыял і ў вас, у Міністэрстве аховы здароўя і Акадэміі навук Беларусі. І, як мне дакладваюць, на рашэнне гэтай задачы ўжо нацэлены вядучыя супрацоўнікі і навукоўцы ў сферах вірусалогіі, імуналогіі, генетыкі і клетачнай інжынерыі», — паведаміў Аляксандр Лукашэнка і дадаў, каб выбраць найбольш характэрны штам віруса для вытворчасці вакцыны, вывучана генетычная разнастайнасць яго варыянтаў.


Да канца вясны новага года ад каранавіруса плануюць прышчапіць каля 1 мільёна 200 тысяч чалавек

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч  расказаў журналістам, што амаль па ўсіх рэгіёнах ёсць невялікая тэндэнцыя да памяншэння захваральнасці на каранавірусную інфекцыю.

«Сёння ёсць аптымістычныя дадзеныя, што некаторыя медустановы пераходзяць на рэжым звычайнай сістэмы працы — гэта ў Брэсцкім і Віцебскім рэгіёне», — канстатаваў міністр.

Па яго словах, вакцынацыя насельніцтва — важнейшы кампанент у барацьбе з эпідэмічнымі працэсамі. Да канца вясны новага года ад каранавіруса плануюць прышчапіць каля 1 мільёна 200 тысяч чалавек, а пасля выйсці на 5–5,5 мільёнаў прышчэпленых.

На нарадзе ў Прэзідэнта, нагадаў міністр, абмяркоўваліся тры шляхі развіцця масавай імунізацыі краіны ад кавіду. Адзін з іх — стварэнне айчыннай вакцыны.

«Сёння прааналізаваны магчымасці нашых навуковых арганізацый не толькі ў стварэнні вакцыны, колькі ў яе маштабаванні. Гэта вельмі складаны працэс, і сёння мы гэты ланцужок выбудавалі», — паведаміў Дзмітрый Піневіч.

Другі кампанент — лакалізацыя замежных вакцын на айчыннай вытворчасці. На нарадзе вызначылі пляцоўкі, дзе будзе маштабавацца вакцына, у першую чаргу расійская.
«Пры гэтым на большасці пляцовак мы не будзем траціць дзяржаўныя рэсурсы. Гэта будуць бізнес-праекты, якія маюць сваёй мэтай насычэнне бяспечнымі вакцынамі нашай краіны і магчымы  элементы экспартных паставак у будучым», — сказаў кіраўнік ведамства.


У групу па распрацоўцы вакцыны ўвайшлі 15 чалавек

Старшыня Прэзідэума НАН Уладзімір Гусакоў паведаміў, што ў Акадэміі навук працуе група па распрацоўцы айчыннай вакцыны. У яе ўвайшлі 15 чалавек — вучоныя і прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя.

«Сёння праводзяцца даследаванні і вывучэнне замежнага вопыту. Мы мяркуем, што зможам выйсці на прататып нашай беларускай вакцыны да канца 2021 года — сярэдзіны 2022 года», — заявіў Уладзімір Гусакоў.

Ігар Стома, рэктар Гомельскага медуніверсітэта, адзначыў, што сёння краіны свету змагаюцца за магчымасць маштабаваць вытворчасць вакцын.

«Мы бачым, наколькі павышаны запыт на вакцыну ад covid-19. Вельмі важна разумець, што Беларусь таксама павінна быць у спісе краін, што ў стане маштабаваць і распрацаваць вакцыну», — падкрэсліў рэктар.

Па яго словах, створаная вакцына ад каранавірусу  будзе патрабаваць пастаяннай дапрацоўкі, каб яе эфектыўнасць не зніжалася. Таму неабходная займець і сваю навуковую школу, здольную не толькі ствараць, але і адаптаваць прэпарат.

Генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынга «Белфармпрам» Сергей Казакевіч паведаміў,  што ў будучым годзе на некалькіх пляцоўках у рэспубліцы арганізуюць вытворчасць вакцыны.

«Закупка вакцын ідзе з розных крыніц і вытворцаў, што тычыцца лакалізацыі — у нас сёння ў найбольшай ступені прапрацоўкі пытанне лакалізацыі расійскай вакцыны “Спадарожнік V”», — сказаў спецыяліст.

Вытворчасць мяркуюць наладзіць на трох пляцоўках: дзве з іх у Мінску і адна — у Віцебску. Яны пачнуць працаваць адна за адной: першая — у другім квартале 2021 года, наступная — па завяршэнні трэцяга кварталу, апошняя — у канцы года.

Па словах Сяргея Казакевіча, давядзецца значна даабсталёўваць вытворчасці пад вакцыну.

«Фармацэўтычныя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь да сённяшняга часу маштабнай прамысловай вытворчасці вакцын не мелі. Гэта новая для нас вытворчасць. Мы ўдзячныя расійскім партнёрам, што яны разам з намі ўступяць у гэтыя праекты. Мы атрымаем досвед, тэхналогіі і далей зможам рэалізоўваць больш маштабныя праекты ў гэтай сферы», — дадаў генеральны дырэктар.

Дырэктар «БелВітуніфарм» Сяргей Бальшакоў расказаў журналістам, што на прадпрыемстве наладзяць вытворчасць расійскай вакцыны, а паралельна будуць працаваць з навукоўцамі над айчыннай вакцынай ад каранавіруса.

«Што  тычыцца вытворчасці. Мы ў кароткія тэрміны будзем арганізоўваць гэта і зробім так, каб усё адпавядала сусветнаму ўзроўню якасці, —  сказаў суразмоўца. — Наш досвед дазваляе сказаць, што аб’ём вытворчасці будзе нарошчаны ў наступным годзе, і мы зможам пачаць прамысловую вытворчасць».

Будзе дапоўнена

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».