Вы тут

Як міліцыянеры дапамагаюць людзям


Выратаваць чалавека на пажары

Уначы 16 снежня інспектар дарожна-патрульнай службы АДАІ Клімавіцкага РАУС лейтэнант міліцыі Вадзім Сяднёў вяртаўся дадому са службы. Праязджаючы праз адну з клімавіцкіх вуліц, ён прыкмеціў, што наперадзе ўзнімаецца дым. Пад'ехаўшы бліжэй, міліцыянер убачыў, што «дыміць» нежылы з выгляду дом. Вадзім Сяднёў зазірнуў праз акно, каб убачыць, што там адбываецца. Унутры таксама было ўсё закурана.

Лейтэнант міліцыі тут жа выклікаў ратавальнікаў. Пакуль яны ехалі да месца падзей, афіцэр абышоў дом па перыметры і пастукаў у вокны — унутры маглі быць людзі. Так і аказалася. Каля ўваходных дзвярэй ён пачуў стогны, якія даносіліся знутры. У памяшканні ляжаў на падлозе мужчына і не мог рухацца. Міліцыянер выцягнуў яго на свежае паветра. Дапамога прыйшла своечасова — небарака сур'ёзна не пацярпеў.

Папярэдняя прычына пажару трывіяльная — у кучу смецця трапіў непатушаны недакурак цыгарэты…


Давезці да запраўкі

Паломка паліўнага датчыка ў аўтамабілі — вельмі непрыемная рэч. Асабліва калі гэта адбываецца за горадам. Кіроўца можа нават і не ведаць, што гаручага ў яго засталося літаральна на некалькі хвілін язды. А калі бензабак пусцее цалкам, то да найбліжэйшай запраўкі можа быць і не адзін кіламетр…

Экіпаж аддзялення ДАІ Баранавіцкага РУУС рухаўся падчас патрулявання па аўтатрасе «Брэст-Мінск». Праязджаючы 220-ы кіламетр дарогі, яны заўважылі аўтамабіль з уключанай «аварыйкай». Міліцыянеры спыніліся і спыталі, ці не патрэбна кіроўцу і пасажыру дапамога.
Аказалася, што такая неабходнасць ёсць. Мужчыны вярталіся са службовай камандзіроўкі, і ў аўтамабілі раптам скончылася паліва. Адпаведны датчык, які мог бы прасігналізаваць пра тое, што трэба заправіцца, аказаўся няспраўны.

Інспектары ДАІ падвезлі мужчыну на найбліжэйшую аўтазаправачную станцыю, дзе ён набыў паліва, а пасля паехалі разам з ім назад да аўтамабіля. Машыну хуценька заправілі, і людзі паехалі дадому.

Аналагічны выпадак адбыўся ў Дрыбінскім раёне. У гэтым выпадку інспектар ДПС ДАІ Дрыбінскага РАУС Мікіта Ісачкоў прыняў рашэнне адбуксаваць аўтамабіль да найбліжэйшай аўтазапраўкі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв’ю: grani.lv

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».