Вы тут

Парадак размеркавання ўдасканальваецца


Пастановай Савета Міністраў унесены змяненні ў Палажэнне аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу, наступнага накіравання на працу выпускнікоў, якія атрымалі пасляўніверсітэцкую, вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Сярод новаўвядзенняў варта адзначыць удакладненне катэгорый выпускнікоў, якія маюць першачарговае права выбару месца працы на размеркаванні (у дадзены пералік уключаны выпускнікі, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве), а таксама парадку дзеянняў выпускнікоў, якія атрымалі пасведчанне аб накіраванні на працу і былі прызваныя або добраахвотна паступілі на ваенную службу па кантракце ва Узброеныя Сілы.

Дакументам устанаўліваюцца крытэрыі дасягнення студэнтамі і навучэнцамі высокіх вынікаў у вучобе і высокіх паказчыкаў у грамадскай рабоце і навукова-даследчай дзейнасці; увядзенне абавязку дзяржорганаў і наймальнікаў па прыняцці мер ствараць неабходныя ўмовы для замацавання на рабочых месцах маладых спецыялістаў (рабочых); карэкціроўка норм, якія рэгулююць пытанні прыёму на працу маладых спецыялістаў, залічэння асоб на больш высокі ўзровень адукацыі і іншыя пытанні.

Пастановай таксама прадугледжана карэкціроўка Палажэння аб парадку пакрыцця ў рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты сродкаў, выдаткаваных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, служачага.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі, прававым актам удакладняецца парадак добраахвотнага вяртання выдаткаваных дзяржавай на падрыхтоўку сродкаў пры адмове ад працы па размеркаванні, алгарытм дзеянняў у выпадку непрыбыцця выпускніка на месца працы і механізм выдачы даведкі аб самастойным працаўладкаванні асобам, якія не адпрацавалі ўстаноўлены тэрмін, добраахвотна паступілі на ваенную службу па кантракце ва Узброеныя Сілы і звольненым з яе.

Акрамя таго, дакументам устаноўлены адзіны падыход у вызначэнні неадпрацаванага тэрміну, у адпаведнасці з якім выпускнікам разлічваецца
памер сродкаў, што падлягаюць кампенсацыі ў бюджэт.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: aif.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?