Вы тут

Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”: прызы сімпатый гледачоў, рэдакцыі часопіса “Маладосць” і народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”

Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”: прызы сімпатый гледачоў, рэдакцыі часопіса “Маладосць” і народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, высокі мастацкі ўзровень дасланых конкурсных прац моцна ўразіў і пакінуў найлепшыя водгукі гледачоў:

“Всему оргкомитету и жюри конкурса большое спасибо за работу!”

Таццяна Цімашэнка

Выбраць лепшых сярод амаль 880-ці таленавітых і артыстычных удзельнікаў аказалася даволі няпростай задачай, управіцца з якой нам дапамаглі сябры экспертнага журы. Сярод іх:

  • Ірына Эрнстаўна Багдановіч – беларуская паэтка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
  • Аксана Аляксееўна Данільчык – беларуская паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук
  • Алеся Сівохіна – аўтар і выканаўца ўласных песень, рэжысёр, мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”

Запрашаем пазнаёміцца з тымі конкурснымі выступамі, што былі дадаткова адзначаны гледачамі, а таксама прадстаўнікамі нашых інфармацыйных партнёраў і экспертнага журы.

Прыз глядацкіх сімпатый атрымліваюць Скарабагатаў Іван і Рогалева Эліна, 6 г. (ДУА “Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Я. Глебава”). Іхняе чытанне казкі “Пра дзеда і ўнука” набрала ў конкурснай суполцы на facebook найбольшую колькасць (200!) падабаек.

Прызы сімпатый ад рэдакцыі часопіса “Маладосць” дастануцца:

  • Колесавай Арыне, 15 г. (ДУА “Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г. Клічава”) за верш “Ты руку сваю забінтавала”

  • Кузаўкову Ягору, 13 г. (ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”) за верш “Кветка шчасця”

Прыз “За жывое слова” ад народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” атрымліваюць:

  • Шчэрбаў Яраслаў, 15 г. (ДУА “Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат”) за верш “Падарожнае”

  • Новікава Таццяна, 54 г. (ДУА “Яслі-сад № 18 г. Магілёва”) за верш “На блакіце ды шэрыя плямы”

Азнаёміцца з іншымі конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Удзельнікі-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі на выніковым мерапрыемстве конкурсу, правесці якое плануецца пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/peramozhtsy-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna-pryzy-simpatyy-gledacho-redaktsyi-ch/

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.