Вы тут

Дзмітрый Піневіч: Акцыя «Нашы дзеці» — гэта больш, чым проста віншаванні


Акцыя «Нашы дзеці» — гэта больш, чым проста віншаванні, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас наведвання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіця», інфармуе БЕЛТА.


«Мы прыйшлі павіншаваць мам, дакрануцца да іх радасці», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Разам з тым, паводле яго слоў, акцыя «Нашы дзеці» з’яўляецца нечым большым, чым проста віншаваннямі. Для сістэмы аховы здароўя гэта таксама падвядзенне вынікаў і вызначэнне напрамкаў дзейнасці, якія дазваляюць удасканаліць службу аховы мацярынства і дзяцінства.

Дзмітрый Піневіч адзначыў, што супрацоўнікі Міністэрства аховы здароўя ў гэтыя дні выязджаюць у розныя ўстановы сістэмы аховы мацярынства і дзяцінства. РНПЦ «Мацi i дзiця» сярод іх займае асаблівае месца, гэта перынатальны цэнтр чацвёртага ўзроўню. У гэтым годзе тут сталі мамамі больш за 3,1 тыс. жанчын.

РНПЦ займаецца і планаваннем цяжарнасці, праводзіць працэдуры ЭКА. Міністр адзначыў, што гэтыя тэхналогіі дазваляюць сем’ям стаць шчаслівымі, таму што шчасце для сям’і — гэта дзеці. «Яны даюцца богам, а мы гэтаму толькі спрыяем», — сказаў ён.

Дырэктар цэнтра Сяргей Васільеў дадаў, што правядзенне акцыі падкрэслівае, што дзеці, дэмаграфічная сітуацыя ў краіне з’яўляюцца прыярытэтам сацыяльнай палітыкі дзяржавы.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» доўжыцца з 10 снежня па 10 студзеня.

У гэты час ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць навагоднія прадстаўленні. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і, віншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі, уручаюць падарункі, дапамагаюць у вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі далучаюцца грамадскія аб’яднанні і іншыя арганізацыі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.