Вы тут

Янусь МАЛЕЦ. ЗІМОВЫЯ ПАРАДОКСЫ. Дыптых


Янусь МАЛЕЦ
 
               
                1
 
Ізноў на пару дзён зіма,
А там — глядзіш — яе няма!
З’ядуць заходнія вятры
На тыдні два, а можа, тры.
 
З чырвоным носам снегавік
Будзе глядзець на чарнавік
І, аслабелы, разбіраць,
Што ўзнёслае хацеў сказаць.
 
І зноў пачне гадаць народ,
Ці будзе снежным Новы год?
 
                2
 
Зіма прапала без прычын
Стаю, гляджу ў акно адзін
На сэрцы ад чагось пагана
«Калі ўжо пойдзеш па смятану?!» —
Гукае жонка нечакана.
 
На кухні ёй не да зімы,
Глядзець не хоча на дамы
На неба сінь і на дымы,
І ў тым няма яе віны:
Гатуе драныя бліны!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».