Тры гады спатрэбілася сялянска-фермерскай гаспадарцы «Грыбная краіна», каб рэалізаваць праект па ўвядзенні ў строй сапраўднай фабрыкі грыбоў. У новым аграмадным цэху ўсталяваны сорак камер па вырошчванні шампіньёнаў, пасяўная плошча складае 30 тысяч квадратных метраў, ёсць таксама цэх фасоўкі і захоўвання прадукцыі.
У цэху выкарыстаны лепшыя замежныя тэхналогіі і абсталяванне. Адзін грыбавод за змену збірае каля 600 кілаграмаў грыбоў. Кіраўнік фермерска-сялянскай гаспадаркі Антон Пужэвіч сказаў, што з грыбамі працуе ўжо каля 10 гадоў. Але раней аб’ём вытворчасці складаў каля 35 тон грыбоў у месяц. З увядзеннем у строй новага цэха такую колькасць прадукцыі выдаюць амаль што за суткі, а за месяц вырошчваюць каля 600 тон. Праектная магутнасць завода складае 700 тон у месяц, на яе плануюць выйсці з цягам часу.
У аддзеле эканомікі райвыканкама адзначылі, што з увядзеннем у строй новага цэха колькасць рабочых месцаў у гаспадарцы істотна вырасла, зараз калектыў налічвае 400 чалавек. Прыкладна 65% грыбной прадукцыі адгружаецца на экспарт.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Прэв’ю: delimanoua.azureedge.net
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.