Вы тут

На Гомельшчыне рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» прайшла ў спецыялізаваным ліцэі пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС.


На Гомельшчыне рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» прайшла ў спецыялізаваным ліцэі пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС.


Найлепшыя пажаданні і віншаванні напярэдадні навагодніх і калядных святаў кадэты прымалі ад першага намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Худалеева. Удзельнікамі святочнага мерапрыемства сталі таксама начальнік Гомельскага філіяла Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Аляксандр Ключнікаў і першы намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Мяркулаў. Для навучэнцаў падрыхтавалі салодкія падарункі. У сваю чаргу ліцэісты запрасілі гасцей на навагодняе шоў «Ліцэйскі агеньчык», падрыхтаванае сіламі вучняў і іх афіцэраў.

Нагадаем, навагодняя рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі з 9 снежня па 10 студзеня. Штогод падчас акцыі кіраўнікі міністэрстваў і іншых органаў дзяржкіравання, мясцовых уладаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Яны віншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі і ўручаюць падарункі, аказваюць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі далучаюцца грамадскія аб'яднанні і іншыя арганізацыі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота прэс-службы Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».