Вы тут

«Бураціна» — 45!


Музычную казку «Прыгоды Бураціна», якая з'явілася на «Беларусьфільме» ў 1975 годзе, пакажуць у першы дзень новага года на «Беларусь 3». Дарэчы, тэлепрэм'ера яго адбылася 1-2 студзеня 1976 года. Рэжысёр Леанід Нячаеў зняў тады фільм, які спачатку забаранілі, а потым ён стаў культавым для некалькіх пакаленняў дзяцей. І да сёння застаецца ў ліку любімых дзіцяцых кінастужак.


Знялі двухсерыйны музычны фільм «Прыгоды Бураціна» па матывах казкі Аляксея Талстога «Залаты ключык...». Калі згадаць сюжэт, то там гісторыя распавядае пра шарманшчыка Карла, які атрымлівае ў падарунак «жывое» палена і выразае з яго ляльку — Бураціна з доўгім носам. А каб хлопчык навучыўся сябе прыстойна паводзіць, Карла купляе яму азбуку і адпраўляе вучыцца ў школу. Але па дарозе Бураціна трапляе ў лялечны тэатр Карабаса-Барабаса... Аднак той, ведаючы таямніцу, звязаную з намаляваным на палатне ачагом пакоя таты Карла, адпускае свавольніка і нават дае яму пяць залатых, каб Бураціна і тата Карла бераглі ачаг... Таямніца з часам стае вядомай і драўлянаму хлопчыку, але да гэтага яму даводзіцца прайсці праз мноства прыгод і выпрабаванняў. І дабрыня, смеласць і кемлівасць дапамагаюць Бураціна перамагчы жорсткасць і сквапнасць і знайсці адданых сяброў...

Здымкі кінастужкі праходзілі ў Крыме. Сярод акцёраў — Дзмітрый Іосіфаў, Таццяна Працэнка, Мікалай Грынько, Юрый Кацін-Ярцаў, Алена Санаева, Ралан Быкаў і іншыя. Варта адзначыць, што, напрыклад, выканаўцаў ролі Бураціны і Мальвіны знайшлі амаль выпадкова. Дзмітрыя Іосіфава (Бураціна) рэжысёр заўважыў у падземным пераходзе, а з Таццянай Працэнка (Мальвінай) памочнік рэжысёра пазнаёмілася ў цягніку. Па-рознаму склалася і будучыня юных акцёраў, якія сталі пасля гэтага фільма папулярнымі. Напрыклад, Дзмітрый Іосіфаў пайшоў вучыцца на рэжысёра, а вось Раман Сталкарц (П'еро) стаў урачом-педыятрам. Але ж мы, гледачы, заўсёды будзем памятаць акцёраў дзецьмі і згадваць іх па вядомых песнях і цытатах любімых герояў! Не прапусціце «Прыгоды Бураціна» на «Беларусь 3».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Тэма антысавецкага падполля падчас ВАВ — складаная тэма ў гісторыі.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на аўторак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на аўторак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Новы каранавірус. Што вядома пра штам «Амікрон»

Новы каранавірус. Што вядома пра штам «Амікрон»

 Яго знайшлі ў краінах Паўднёвай Афрыкі, у прыватнасці, у ПАР і Батсване.