Вы тут

Містычныя і вольныя вілісы. Як Вялікі тэатр адзначыў дзень народзінаў Пучыні


У дзень народзінаў знакамітага італьянскага кампазітара Джакома Пучыні, 22-га снежня, Вялікі тэатр Беларусі зрабіў гледачам падарунак — паказаў оперу-балет «Вілісы. Фатум».


Прэм’ера гэтага спектакля на Беларусі адбылася зусім нядаўна, выклікаўшы захопленыя водгукі. У якасці рэжысёра-пастаноўшчыка дэбютавала цудоўная Аксана Волкава, «каралева меца-сапрана», сусветна вядомая спявачка. Гэта яе дыпломная праца — прымадона ў гэтым годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе рэжысуры. Калісьці для 24-гадовага Пучыні гэты твор таксама аказаўся дэбютам, з якога пачаўся шлях да сусветнай славы.

Дзякуючы мастаку-пастаноўшчыку Этелі Ліошпа, сцэна ператвараецца ў неверагодны, містычны свет, бо асноўная паверхня — старыя люстэркі, у якіх з’яўляюцца выявы, як прывіды і мроі.

Легенда пра здрадлівага жаніха і загубленую ім дзяўчыну, якая ператварылася ў вілісу, ляснога духа альбо русалку, шмат разоў выкарыстоўвалася ў сусветнай культуры. У оперы-балеце «Вілісы. Фатум» яна зрабілася прыпавесцю пра волю і бессмяротнасць душы. Кожная здрада мае быць пакаранай, кожны мае права на каханне і свабоду.

Дзякуючы фатаздымкам і відэа фотакарэспандэнта «Звязды» Яна Хведчына, вы можаце апынуцца ў містычным і прыгожым свеце «Вілісаў».

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.