Вы тут

Песню бярыце з сабою. Новы год


Алесь Камароўскі (нар. 1947) — беларускі паэт і пісьменнік. Скончыў філфак БДУ. У розныя гады працаваў загадчыкам аддзела Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Я. Коласа, загадчыкам аддзела Рэспубліканскага праўлення аматараў кнігі БССР, загадчыкам аддзела часопіса «Маладосць». З 1988 г. сябра Саюза пісьменнікаў СССР. Аўтар паэтычных і празаічных кніг «Пачатак», «Зямля маіх надзей», «Адкрытая тайна», «Заварожаны мяч», «Азбука жыцця» і інш.


Вершы — Алесь КАМАРОЎСКІ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ

1. Новы год агні расквеціць,

Новы год — надзей выток...

І зямля ў касмічным свеце

Завяршае свой віток.

Кружыць снег свае абновы

І спяшаюцца усе...

Хай жа год чарговы новы

Нам удачы прынясе.

Прыпеў:

Снег ідзе, снег ідзе.

І над намі ён кружыцца...

Каб у гэты новы год

Мы маглі навек здружыцца!

Вышай келіхі ўздымайце:

«З Новым годам, мой народ!»

Сваё шчасце не губляйце

Ў Новы год і да ста год!

2. Мы пакінем за парогам

Боль разлук і боль трывог.

Хай жа нашую дарогу

Бласлаўляе сёння Бог.

Мы сустрэнемся з табою,

З нашым шчасцем маладым.

Возьмем лепшае з сабою,

Што было у годзе тым...

Прыпеў.

Пройгрыш.

Прыпеў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».