Вы тут

Сенатары ўхвалілі праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы»


На заключнай сёлета сесіі верхняй палаты парламента міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір КАЛТОВІЧ прэзентаваў актуальныя змяненні, якія былі прынятыя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у другім чытанні.


Добрыя навіны

Самае галоўнае — гэта абарона спажыўцоў ад агрэсіўнай рэкламы. Як паведаміў міністр, законапраектам прадугледжваецца абавязак рэкламадаўцы і рэкламараспаўсюджвальніка спыніць дастаўку ў паштовую скрыню рэкламы па першым патрабаванні яе ўладальніка. І больш ніякага «спама»... Што датычыцца распаўсюджвання рэкламных прапаноў праз электронную скрыню і па тэлефоне, рэкламадаўцу першапачаткова трэба атрымаць згоду адрасата, прычым у пісьмовай (электроннай) форме.

Гэта актуальна ў тым ліку для рэкламы рытуальных паслуг, якая «сустракае» спажыўца не толькі ў паштовай, але і электроннай скрыні, у форме тэлефонных званкоў і розным іншым чынам. Асабліва пакутуюць ад такой навязлівай кампаніі людзі сталага веку, якія скардзяцца ў дзяржорганы на нетактоўныя дзеянні рэкламадаўцаў.

Прагрэсіўнай часткай змяненняў можна назваць забарону на гукавую рэкламу ў грамадскім транспарце: больш ніякіх крыклівых прапаноў у дарозе — толькі прыгожыя краявіды за акном! Дарэчы, гэта датычыцца і выкарыстання на стаянках прычэпаў, прыпаркаваных не па прызначэнні — на іх таксама ніякай рэкламы больш не павінна з'яўляцца.

Цікавым момантам можна назваць і тое, што законапраектам уводзяцца патрабаванні да рэкламы, звязанай з працаўладкаваннем за мяжой — без пастак у выглядзе абяцанак вялікіх грошай: толькі рэальныя прапановы, якія могуць быць дакументальна пацверджаны і ўтрымліваюцца ў дагаворы працаўладкавання.

Таксама прадугледжваюцца патрабаванні да рэкламы банкаўскіх паслуг, мікрафінансавых арганізацый, дзейнасці на рынку «Форэкс».

Істотным для спажыўца з'яўляецца і тое, што забараняецца рэклама нетытунёвых нікаціна-змяшчальных вырабаў і вадкасцяў для электронных сістэм курэння, за выключэннем такой рэкламы на сайтах іх вытворцаў і імпарцёраў у нацыянальным сегменце «сусветнага павуціння».

Зніжкі на лекі? Калі ласка!

Што да суб'ектаў гаспадарання, то тут таксама з'явіліся навацыі, якія знімаюць лішнія патрабаванні і бар'еры на рэкламным рынку краіны. Як растлумачыў Уладзімір Калтовіч, для рэалізацыі плана лібералізацыі па сектары паслуг у галіне рэкламы і па прапановах суб'ектаў рэкламнага рынку выключаюцца патрабаванні аб вырабе рэкламы айчынных тавараў (работ, паслуг) і знадворнай рэкламы выключна з прыцягненнем арганізацый і грамадзян нашай краіны, а таксама аб выкарыстанні ў такой рэкламе толькі вобразаў беларускіх грамадзян.

Міністр дадаў, што для выключэння залішніх патрабаванняў і бар'ераў на гэтым рынку прадугледжваецца магчымасць рэкламавання на замежнай мове назваў культурных, турыстычных мерапрыемстваў, спартыўных каманд, спаборніцтваў, конкурсаў і ўзнагарод.

Акрамя таго, скарачаецца аб'ём медыцынскай рэкламы, якая патрабуе абавязковага ўзгаднення ў Міністэрстве аховы здароўя. Дазваляецца паведамляць аб зніжках у рэкламе лекаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, медтэхнікі, біялагічна актыўных дабавак да ежы.

Дазваляецца рэкламаванне грамадзянскай зброі на інтэрнэт-сайтах.

Таксама распрацоўшчыкамі законапраекта падтрымана прапанова суб'ектаў рэкламнага рынку аб праве выкарыстоўваць у сацыяльнай рэкламе, акрамя назвы спонсараў, іх таварныя знакі, эмблемы і іншую сімволіку.

Вельмі істотнай навацыяй з'яўляецца і адмена абавязку рэкламараспаўсюджвальніка патрабаваць, а рэкламадаўцы — прад'яўляць дакументы аб дзяржаўнай рэгістрацыі апошняга.

Як патлумачыў калегам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл РУСЫ, прыняцце законапраекта будзе садзейнічаць сістэмнаму і ўзгодненаму прававому рэгуляванню ў сферы ажыццяўлення рэкламнай дзейнасці. Законапраект, разгледжаны на пасяджэнні профільнай камісіі і рэкамендаваны да ўхвалення членамі Савета Рэспублікі, апошнімі быў падтрыманы.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: sterhluki.ru

Загаловак у газеце: Стаміліся ад рэкламы ў паштовай скрыні і ў транспарце?

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.