Вы тут

Усіх сельскагаспадарчых жывёл, птушак, трусоў, пчол і нават ракаў ідэнтыфікуюць


Навошта? Аб гэтым падрабязна расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар БРЫЛО на чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі, якая завяршыла сваю работу ў мінулую пятніцу.


Усё пад кантролем

Паводле яго слоў, змяненні ў Законе «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання» пасадзейнічаюць павышэнню бяспекі пры перамяшчэнні жывёл (статкаў) і прадуктаў жывёльнага паходжання як па нашай краіне, так і паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС. Таксама гэта дазволіць ліквідаваць бар'еры ў сферы выкарыстання ветэрынарна-санітарных мер пры ўзаемным гандлі і паўплывае на павышэнне экспартнага патэнцыялу айчынных сельгасвытворцаў.

Трэба сказаць, што на сённяшні момант у адмысловай дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме ідэнтыфікавана і зарэгістравана ўсё пагалоўе буйной рагатай жывёлы, авечак, коз, коней і свіней, якія ўтрымліваюцца на жывёлагадоўчых аб'ектах краіны. Так, з 2017 года там размешчана інфармацыя аб 11,5 мільёна галоў буйной рагатай жывёлы, 14,5 мільёна свіней, 51 тысячы авечак, 8,7 тысячы коз і 28 тысячах коней.

Дарэчы, усе мясакамбінаты вырабляюць і рэалізуюць сваю прадукцыю толькі з жывёл, якія ідэнтыфікаваны і зарэгістраваны ў гэтай інфармацыйнай сістэме. Паказана тут і інфармацыя аб вырабленай прадукцыі і адгрузках. Напрыклад, у Расію за ўвесь мінулы перыяд работы зарэгістравана больш за паўмільёна адгрузак. На сённяшні момант да сістэмы падключаны 1577 суб'ектаў гаспадарання, пераважная большасць з якіх — 1277 — ажыццяўляе экспартныя пастаўкі прадукцыі жывёлагадоўлі.

Што новага?

Па словах Ігара Брыло, змяненні скіраваны на пашырэнне спіса сельскагаспадарчых жывёл, якія падлягаюць ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі. Так, цяпер у яго трапляюць 23 новыя віды жывёл: дадаюцца куры, гусі, качкі, індычкі, перапёлкі, цацаркі, страусы, пчолы (пчоласем'і), лісы, норкі, трусы, нутрыі, бабры, пясцы, сабалі, тхары, андатры, выдры, янотападобныя сабакі, рыбы, крабы, амары і рачны рак. Гаворка ідзе аб тых, што разводзяцца і вырошчваюцца ў напалову вольных умовах ці штучна створаным асяроддзі.

Гэта датычыцца і змен у спісе прадуктаў сельгасперапрацоўшчыкаў, што вырабляюцца з гэтых жывёл.

Павялічваецца колькасць і разнастайнасць сродкаў ідэнтыфікацыі для такіх жывёл. Акрамя стандартных бірак для буйной рагатай жывёлы, якія і далей будуць выкарыстоўвацца, таксама з'явяцца нашыйнік, нашыйнік з мікрачыпам, нажное колца, метка на крыло, табло. Дарэчы, ідэнтыфікацыя буйной рагатай жывёлы, авечак, коз, свіней і коней будзе працягвацца ў межах дзеючага заканадаўства.

На пераходны перыяд, пакуль работа па ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі 23 новых відаў жывёл будзе завершана, распрацоўшчыкі законапраекта адводзяць два гады.

Ад фермы да стала

Як патлумачыў сенатарам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл РУСЫ, пытанні забеспячэння бяспечнасці харчовай і нехарчовай прадукцыі жывёльнага паходжання патрабуюць новых крокаў у развіцці гэтага кірунку.

— Глабалізацыя стандартаў у гандлі і непарыўнасць харчовых ланцужкоў, калі сыравіна і кампаненты набываюцца вытворцамі ў розных краінах, а прадукцыя пастаўляецца праз транснацыянальныя гандлёвыя сеткі па ўсім свеце, патрабуе ўзгодненых на заканадаўчым узроўні падыходаў да ідэнтыфікацыі і прасочваемасці сыравіны, — падкрэсліў ён. — Гэта неабходны ў сучасных умовах развіцця гандлю механізм забеспячэння бяспекі нашых грамадзян. Прынцыпы прасочваемасці прадуктаў «ад фермы да стала» даўно ўжо выкарыстоўваюцца ва ўсім свеце.

Старшыня профільнай камісіі звярнуў увагу, што бяспечнасць вырабленай прадукцыі забяспечваецца наяўнасцю ідэнтыфікацыйнага нумара ў жывёлы, рэгістрацыі звестак аб ёй у нацыянальнай інфармацыйнай сістэме, якія дазваляюць вызначыць паходжанне, месца і нават умовы ўтрымання жывёлы, у тым ліку і яе забой.

Ён таксама адзначыў, что прыняцце і рэалізацыя законапраекта дазволіць ажыццяўляць дзяржаўнае рэгуляванне колькасці жывёлы (статкаў) у краіне, забяспечыць кантроль за аб'ёмамі ўвозу і рэалізацыі прадуктаў жывёльнага паходжання. З прапановай падтрымаць закона-праект яго калегі пагадзіліся.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: ustpristan.ru

Загаловак у газеце: Адкуль свініна? Не з лесу, вядома...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.