Вы тут

Школьны «водпуск» — з крэатывам!


У перыяд зімовых канікул, якія будуць доўжыцца з 25 снежня да 10 студзеня, для дзяцей, а таксама іх бацькоў у сталіцы арганізуюць шэраг мерапрыемстваў.


У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства Міністэрства адукацыі для ўсіх ахвотных прапанаваны экскурсіі, майстар-класы, святочныя праграмы і выставы. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Вікторыя САБАЛЕЎСКАЯ.

— Мы зацікаўлены ў тым, каб сем'і праводзілі больш часу са сваімі дзецьмі разам, таму амаль усе мерапрыемствы скіраваны ў тым ліку і на бацькоў. 26 снежня для дашкольнікаў пройдзе навагодняя забаўляльная праграма «Ну, пачакай: у гасцях у Эказнайкі», дзе юныя даследчыкі бліжэй пазнаёмяцца з прыродай. Традыцыйна цэнтр праводзіць конкурс «Лёд. Кветкі. Фантазія», па выніках якога 15 студзеня будзе арганізавана выстаўка найлепшых работ навучэнцаў. На працягу ўсіх канікул будзе функцыянаваць адукацыйная праграма «Падарожжа ў экасвет», у рамках якой усе ахвотныя змогуць наведаць нашу аранжарэю і паглядзець на тое, як растуць розныя ўнікальныя расліны. Зараз, напрыклад, ідзе паспяванне папаі. Таксама можна наведаць акварыум і куток жывой прыроды, у якім сёлета пасяліўся новы жыхар — пітон. З улікам узроставых асаблівасцяў і фізічнай падрыхтоўкі ўдзельнікаў будуць арганізаваны і спартыўна-забаўляльныя праграмы на скаладроме. Да таго ж педагогі цэнтра разам з дзецьмі правядуць творчыя майстар-класы па вырабе ёлачных цацак, а таксама сімвала новага надыходзячага года. Упершыню адбудзецца майстар-клас па малекулярнай кухні, дзе можна ператварыць звыклыя нам стравы ў чароўныя навагоднія карціны. А ў майстар-класе «Юны сіноптык» можна паўдзельнічаць у назіранні за ўмовамі надвор'я і нават самім паспрабаваць сябе ў ролі метэаролага. Традыцыйна будуць функцыянаваць аб'яднанні па цікавасцях, а таксама ўсім ахвотным прапануюць экскурсіі па сталіцы.

У час зімовых канікул дзеці і падлеткі часта гуляюць на вуліцы, катаюцца з горак на цюбінгах ва неўстаноўленых месцах. Такія забаўкі могуць прывесці да трагічных выпадкаў. Аб гэтым расказаў намеснік начальніка аддзела прафілактыкі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Яўген АБРАМОВІЧ.

— Таму мы сумесна з супрацоўнікамі камунальных службаў абследуем гэтыя тэрыторыі, размяшчаем інфармацыйныя таблічкі, праводзім адпаведныя размовы як з дзецьмі, так і іх бацькамі. Асаблівая ўвага аддаецца падлеткам, якім патрабуецца дадатковае педагагічнае выхаванне. Да гэтай катэгорыі адносяцца тыя, хто знаходзіцца пад наглядам інспекцый па справах непаўналетніх, у сацыяльна небяспечным становішчы.

Супрацоўнік ГУУС нагадаў бацькам: заканадаўствам прадугледжана, што асобы, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, пасля 23 гадзін на вуліцы павінны знаходзіцца толькі ў суправаджэнні бацькоў або асоб, якія іх замяняюць. «Таксама ўзнікае вялікая праблема з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў. Мы тлумачым, што гэта павінны быць сертыфікаваныя тавары, якія трэба набываць у гандлёвых пунктах, што маюць ліцэнзію. На жаль, ёсць выпадкі траўміравання дзяцей ад піратэхнікі, і іх колькасць у святы штогод узрастае».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: ua-vk.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам. 

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.