Вы тут

Навагоднія гірлянды: бляск без небяспекі


У пераднавагоднюю пару гірлянды як незаменны атрыбут свята — запатрабаваны тавар у пакупнікоў. Асартымент дэкаратыўнай святлатэхнікі сёння настолькі разнастайны, што ўвага спажыўца мусіць быць засяроджана не толькі на дызайне выбранай прадукцыі, але і на бяспецы.


Такія патрабаванні да гірляндаў устаноўлены ў адпаведных тэхнічных рэгламентах Мытнага саюза і ЕАЭС.

— Навагоднія гірлянды, якія выкарыстоўваюцца ў грамадскіх месцах, падлягаюць дэклараванню адпаведнасці, а тыя, што мы набываем для дома, — сертыфікацыі на адпаведнасць патрабаванням тэхрэгламентаў «Аб бяспецы нізкавольтнага абсталявання» і «Электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў» і дэклараванню адпаведнасці патрабаванням тэхрэгламенту «Аб абмежаванні прымянення небяспечных рэчываў у вырабах электратэхнікі і радыёэлектронікі», — растлумачыла вядучы інжынер аддзела сертыфікацыі прадукцыі Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Інэса Кавалёва.

Перш чым атрымаць гэтыя дакументы і трапіць да спажыўца, гірлянды праходзяць выпрабаванні. Гэта амаль дзясятак паказчыкаў: па электрабяспецы, электрамагнітнай сумяшчальнасці, цеплавыя выпрабаванні, пыла- і воданепранікальнасць для прадукцыі, якая выкарыстоўваецца на адкрытым паветры. Правяраюцца таксама цеплаўстойлівасць, вогнеўстойлівасць і супраціўленне току паверхневага разраду. Усе выпрабаванні праводзяцца ў акрэдытаваных выпрабавальных лабараторыях.

Вядучы інжынер лабараторыі экспертызы выпрабавальнага цэнтра БелДІСС Алег Кужко расказвае: «Выпрабаваннем на электрычную трываласць з выкарыстаннем прыбора, які генерыруе высокае напружанне, ацэньваецца ізаляцыя гірлянды. Выпрабавальнае напружанне плаўна павышаецца ад нуля да 3000 В і падтрымліваецца на пра-цягу адной хвіліны, а затым зніжаецца да нуля. Калі праз гэты прамежак часу не адбылося прабівання ізаляцыі, то на прыборы загараецца кнопка PASS, якая азначае, што гірлянда вытрымала выпрабаванне па гэтым паказчыку».

Такім чынам сертыфікат адпаведнасці будзе выдадзены, і такая гірлянда з'явіцца ў продажы. У яе якасці і бяспецы можна быць цалкам упэўненымі.

Але, на жаль, так бывае не заўсёды.

У гэтым годзе інспекцыямі Дзяржстандарта праведзена больш за 60 маніторынгаў і праверак, па выніках якіх забаронены ўвоз і рэалізацыя 22 найменняў небяспечных навагодніх гірляндаў, спынена дзеянне васьмі сертыфікатаў адпаведнасці, а таксама складзена каля 80 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

— Выкарыстанне няякасных гірляндаў можа прывесці да кароткага замыкання і, як вынік, да ўзгарання. Адкрыты доступ да праводзячых частак можа прывесці да паражэння электрычным токам.
А электрамагнітныя памехі могуць прывесці да збою ў рабоце іншых прыбораў, — папярэджвае галоўны інспектар інспекцыі Дзяржстандарта па Мінскай вобласці і Мінску Вольга Царук.

Небяспечныя і няякасныя гірлянды найчасцей прадаюцца на рынках і ў неспецыялізаваных гандлёвых аб'ектах. Як правіла, яны распаўсюджваюцца ва ўпакоўках без маркіроўкі на рускай мове альбо з мінімальнай інфармацыяй аб тавары, не маюць сертыфіката адпаведнасці.

Перад купляй гірлянды нялішне таксама будзе пераканацца ў тым, што той няма ў рэестры небяспечнай прадукцыі. У гэтым вам дапаможа тэлеграм-канал Дзяржстандарта «Бяспека і якасць» (t.me/gosstandartby).

Дар'я ГАСЦІЛОВІЧ

Прэв’ю: goodfon.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.

Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык адкрывае цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык адкрывае цікавыя факты з гісторыі роднага краю

Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў. 

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.