Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са святам Нараджэння Хрыстова.
Гэтыя выдатныя зімовыя дні заўсёды азораны чаканнем цуду. Па добрай шматвяковай традыцыі вернікі пераасэнсоўваюць сваё жыццё, вучацца дараваць, дапамагаюць тым, хто жыве ў нястачы, адкрываюць сэрцы для сапраўднай любові, мудрасці і міласэрнасці.
Хрысціянскія каштоўнасці ў нашай краіне даўно сталі духоўным стрыжнем, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, якія ствараюць атмасферу ўзаемнага даверу, падтрымкі, талерантнасці, павагі і гасціннасці, якой славіцца Беларусь.
Хай і сёння святло Каляднай зоркі прынясе мір, згоду і надзею.
Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.
Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.