Вы тут

Рост рэальных даходаў і інфляцыя — не больш за 5 працэнтаў


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя параметры на 2021 год, падпісаўшы адпаведныя ўказы.


Указ № 480 «Аб найважнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 год» устанаўлівае наступныя найважнейшыя параметры, скіраваныя перш за ўсё на паляпшэнне якасці жыцця:

  • рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва на ўзроўні 101,6 % (у працэнтах да 2020 года),
  • забеспячэнне ўзроўню беспрацоўя ў працаздольным узросце па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы на ўзроўні 4,2—4,4 %,
  • увод жылля ў эксплуатацыю, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, — не менш за 1 млн кв. м,
  • утрыманне росту цэн на сацыяльна значныя тавары на ўзроўні не больш за 104,9 % (снежань 2021 года да снежня 2020 года). Гэты паказчык у якасці найважнейшага ўстаноўлены ўпершыню. Ён уключае змяненне цэн на асноўныя тавары, якія выкарыстоўваюцца насельніцтвам паўсядзённа. Таму для сацыяльнай абароненасці насельніцтва мэтавы параметр паказчыка ўстанаўліваецца ніжэй за ўзровень агульнай інфляцыі (5 %),
  • забеспячэнне долі інвестыцый у асноўны капітал у ВУП на ўзроўні 21,3—21,7 %,
  • дасягненне росту ВУП у 2021 годзе — 101,8 % (у працэнтах да 2020 года).

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў указ № 481 «Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2021 год».

Манетарная палітыка ў 2021 годзе будзе скіравана на стабілізацыю інфляцыі, якая вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, на ўзроўні не больш за 5 %.

Забеспячэнне цэнавай стабільнасці будзе дасягацца Нацыянальным банкам у рэжыме манетарнага таргетавання з дапамогай кантролю над аб'ёмам грашовай прапановы. Збалансаванаму росту грашовай прапановы будзе спрыяць падтрыманне ў рэальным выяўленні працэнтных ставак у эканоміцы на станоўчым узроўні.

Захаванне фінансавай стабільнасці будзе ажыццяўляцца шляхам рэалізацыі мерапрыемстваў па абмежаванні сістэмных рызык, падтрымання ўзроўню золатавалютных рэзерваў, забеспячэння бяспечнага функцыянавання банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых і некрэдытных фінансавых арганізацый, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», а таксама эфектыўнай работы плацежнай сістэмы.

Камунікацыйная палітыка Нацыя- нальнага банка будзе скіравана на павышэнне адкрытасці і празрыстасці грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзіцца ў Беларусі.

БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.