Вы тут

Наталля Качанава: У Беларусі дзецям надаецца вялікая ўвага


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў рамках акцыі «Нашы дзеці» наведала сацыяльна-педагагічны цэнтр Полацкага раёна і прыняла ўдзел у навагоднім свяце, паведамляе БЕЛТА.


Спікер верхняй палаты парламента адзначыла, што з задавальненнем далучылася да акцыі і зарадзілася энергіяй ад дзяцей.

«Заўсёды з вялікай радасцю бываю ў дзіцячых калектывах, асабліва напярэдадні такіх цудоўных святаў — Раства і Новага года. У нашай дзяржаве надаецца вялікая ўвага дзецям. Важна, што ім дораць радасць тыя людзі, якія працуюць з імі. Вялікая павага работнікам сацыяльных прытулкаў, дзіцячых інтэрнатных устаноў і наогул усім, хто працуе з дзецьмі, таму што ўсе рабяты — нашы», — сказала старшыня Савета Рэспублікі і дадала, што яна заўсёды з радасцю бывае на малой радзіме.

Наталля Качанава пажадала дзецям быць разумнымі, мужнымі, любіць свой горад і краіну. Спікер верхняй палаты парламента ўручыла дырэктару цэнтра Вікторыі Каралёвай сертыфікат на мультыборд і салодкія падарункі дзецям. Ад Полацкага райвыканкама дзецям падарылі стол для малявання пяском.

Сацыяльна-педагагічны цэнтр функцыянуе з 2011 года на базе Полацкага дзіцячага сацпрытулка. У ім ёсць дзіцячы сацыяльны прытулак, працуюць аддзелы прафілактыкі і комплекснай рэабілітацыі, падтрымкі сем’яў, якія прынялі на выхаванне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама прафілактыкі сямейнага няшчасця і сацыяльнага сіроцтва. Педагогі цэнтра аказваюць сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную дапамогу дзецям, бацькам і законным прадстаўнікам. Сёння пры прытулку знаходзяцца дзевяць дзяцей.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» доўжыцца з 10 снежня па 10 студзеня. У гэты час ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць навагоднія прадстаўленні. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і, віншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі, уручаюць падарункі, дапамагаюць у вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі далучаюцца грамадскія аб’яднанні і іншыя арганізацыі.

Таксама сёння Наталля Качанава правяла рабочую сустрэчу са святарамі Полацкай і Глыбоцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.