Вы тут

Сучасны дзіцячы садок адкрыўся ў Бабруйску


Пажаданым падарункам да Новага года для жыхароў мікрараёна № 7 у Бабруйску стала адкрыццё новага ясляў-сада  №84. Дашкольная ўстанова пабудавана па інвестыцыйнай праграме Магілёўскай вобласці на 2020 год. Садок разлічаны на 240 месцаў, 13 груп, адна з якіх спецыяльная — для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы.


Прыгожы трохпавярховік з прыбудовай для басейна ўзведзены па праспекце Будаўнікоў, 86. Вакол яго рознакаляровыя альтанкі, арэлі, горкі, спецыяльныя пляцоўкі для гульні і заняткаў спортам, веладарожка — гэтакі міні-гарадок з элементамі бяспекі. Унутры будынка таксама «сонечна» і камфортна, ёсць усё што трэба  для развіцця гарманічнай асобы — залы з сучасным абсталяваннем для заняткаў гімнастыкай, музыкай, спортам. «Фішка» новага садка, якой пакуль, напэўна, няма ў іншых падобных установах — пакой бяспекі жыццядзейнасці, дзе малым будуць прывіваць азы правільных паводзін дома і на вуліцы. Ёсць таксама кабінеты педагога-псіхолага, настаўніка-дэфектолага, метадычны кабінет. Колер, мэбля, абсталяванне, нават малюнкі на сценах — усё прадумана да дробязей.

Знамянальна, што з 240 дзяцей, якія наведваюць садок, 161 — са шматдзетных сем’яў, якіх у гэтым мікрараёне пражывае 415! У якасці падарункаў на наваселле садок атрымаў сертыфікат на спартыўнае абсталяванне ад Магілёўскага аблвыканкама, гульнёвае абсталяванне ад Бабруйскага гарвыканкама, салодкія падарункі ад прадпрыемства «Чырвоны харчавік», цацкі ад бабруйскіх прадпрыемстваў.

Як адзначыў у сваёй прамове старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, дзіцячы садок — гэта аб’ект асабліва значны для маладога мікрараёна, які імкліва развіваецца. І адным садком тут абмяжоўвацца не збіраюцца. Ужо вядзецца будаўніцтва яшчэ аднаго садка на вуліцы Дняпроўскай Флатыліі, які разлічаны  на 240 месцаў. Увод яго ў эксплуатацыю лета наступнага года.Адкрыецца ў гэтым мікрараёне і новая школа. Будаўніцтва яе таксама ўжо вядзецца.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота bobruisk.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.

Грамадства

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. Буйныя крэдыты зараз лепш не браць. Паспрабуйце прывесці думкі і пачуцці ў парадак. І перастаньце гібець, зазірніце ў сябе, ураўнаважце эмацыянальны стан. Зараз самы час для наладжвання згубленых сувязяў, якія спатрэбяцца ў найбліжэйшай будучыні. Не забывайце пра родных і блізкіх.

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.