Вы тут

У Свіслачы здалі ў эксплуатацыю шматпавярховік: ключы атрымалі 37 шматдзетных сем'яў


Сёння, 24 снежня, быў афіцыйна здадзены ў эксплуатацыю сяміпавярховы 56-кватэрны дом, у якім свае ўласныя «квадраты» цяпер маюць 37 шматдзетных сем’яў, астатнія — з ліку тых, хто меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.


Як расказаў старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр ВЯРСОЦКІ, для будаўніцтва жылля сем’і прыцягвалі крэдытныя рэсурсы агульным коштам каля 3,2 мільёнаў рублёў. Шматдзетныя сем’і будаваліся на ўмовах дзяржпадтрымкі: згодна ўказу №240 сем’ям з трыма дзецьмі гэты крэдыт будзе пагашаны субсідыяй дзяржавы ў памеры 95%, з чатырма — на ўсе 100%. Таксама 16 шматдзетных сямей рэалізавалі сваё права на датэрміновае права выкарыстанне мацярынскага капітала для таго, каб цалкам аплаціць кошт сваіх кватэр.

Суразмоўца таксама дадаў, што наваселле адзначаць і 8 грамадзян, якія атрымаюць кватэры ў якасці сацыяльнага жылля. Некалькі кватэр стануць арэнднымі.

Пабудовай шматпавярховіка займаўся ААТ «Гроднажылбуд», які справіўся з задачай хутка — усяго за паўгода.

<Аляксандр Вярсоцкі падкрэсліў, што заданне па будаўніцтве жылля на 2020 год раёнам выканана, ёсць планы па ўводзе жылля і на наступны год — у прыватнасці, акцэнт у 2021-м зробяць на індывідуальным будаўніцтве. Плануецца распрацоўка праекта сядзібнай забудовы з інжынернымі сеткамі ў раёне вуліцы Гагарына ў райцэнтры.>

Між іншым, рэалізацыя штогадовых планаў па будаўніцтве становіцца сур’ёзным штуршком да скарачэння адпаведнай чаргі. Па словах старшыні Свіслацкага райвыканкама, зараз на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знаходзіцца 561 чалавек, 82 з іх — са статусам шматдзетных.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.

Грамадства

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...