Вы тут

Выхаванцы школы-інтэрната ў Бялынічах атрымалі апошнія кніжныя навінкі беларускіх выдавецтваў


Салодкія падарункі і апошнія кніжныя навінкі беларускіх выдавецтваў прымалі сёння ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» выхаванцы Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната. Павіншаваць дзяцей і іх настаўнікаў з надыходзячым Новым годам завітаў сюды намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй КУНЦЭВІЧ.


— Акцыя «Нашы дзеці» вучыць нас быць уважлівымі і клапатлівымі, — адзначыў ён у сваім выступленні. — Дарослыя, якія хоць раз прымалі ўдзел у гэтым марафоне добрых спраў, ужо ніколі не змогуць застацца абыякавымі да тых шчырых эмоцый, якія дораць дзеці. Наша рэспубліканская акцыя дазваляе рабіць добрыя справы для тых, хто больш за іншых мае патрэбу ва ўвазе.

Андрэй Кунцэвіч выказаў падзяку супрацоўнікам і педагогам Бялыніцкай школы-інтэрната за іх добрасумленную працу з «асаблівымі» дзецьмі. Усяго ў школе-інтэрнаце вучыцца 85 дзяцей, з іх 56 — сіроты. У якасці падарункаў установа таксама атрымала грашовыя сертыфікаты, бытавую тэхніку, кухонны посуд.

— Мы вельмі ўдзячны нашым дабрачынцам за ўвагу і падарункі, — адзначыў дырэктар школы-інтэрната Аляксандр МАМЧАНКА. — Дзеці бачаць клопат людзей, якія не абыякавыя да іх лёсу. Яны чакаюць гэтых візітаў і рыхтуюцца да іх. З задавальненнем выступаюць перад гасцямі з спецыяльна падрыхтаванымі навагоднімі нумарамі і дораць зробленыя сваімі рукамі падарункі.

 Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.