Тэлевізар, параканвектамат для кухні, салодкія падарункі і двухметровую лясную прыгажуню атрымала ў рамках акцыі «Нашы дзеці» Глуская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй ад Міністэрства лясной гаспадаркі і яго падведамасных арганізацый.
Навагодні настрой выхаванцам і іх выкладчыкам прывезлі прадстаўнікі абласнога лесагаспадарчага аб’яднання, Глускага лясгаса на чале з міністрам лясной гаспадаркі Віталём Дрожжам.
— Новы год і Каляды — чароўныя святы, калі нават дарослыя мараць пра нешта. Марце і вы — вашы спадзяванні абавязкова спраўдзяцца, асабліва калі вы для гэтага прыкладзеце сілы і намаганні, — пажадаў выхаванцам школы-інтэрната міністр.
У школе-інтэрнаце на сёння вучыцца і пражывае 108 дзяцей з саматычнай паталогіяй з усёй Магілёўскай вобласці. Як адзначыў дырэктар установы Анатоль Ласоцкі, з міністэрствам і прадпрыемствамі лясной гаспадаркі ўстанова сябруе ўжо болей чым 15 гадоў. Яны частыя госці на ўсіх знакавых мерапрыемствах і святах. Дзякуючы ім умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю: glusk.gov.by
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.
«Ахвотных настолькі многа, што скончыліся бланкі».