Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вы нарэшце адчуеце сілу для новых здзяйсненняў, гэта дазволіць завяршыць год на пазітыве і паспець вырашыць мноства пытанняў і перарабіць шмат спраў. Багацце ідэй дапаможа праявіць сябе ў якасці лідара, раскрыць свае арганізатарскія здольнасці. Тыдзень будзе насычаны кантактамі, сустрэчамі і падзеямі. У святы абавязкова знайдзіце час для старых сяброў.


spoilers.gr

ЦЯЛЕЦ. Паспрабуйце не планаваць вырашэнне сур'ёзных пытанняў на першую палову тыдня, усё роўна ў галаве ва ўсіх ужо падарункі і святы. Памятайце, што залішняя ўпартасць і імкненне дамінаваць прывядуць толькі да сварак і канфліктаў. Каб здабыць упэўненасць ва ўласных сілах, не абавязкова спяшацца і мітусіцца, засяродзьцеся — і ўсё атрымаецца. У канцы тыдня нарэшце з'явіцца магчымасць адпачыць. І пажадана гэта рабіць актыўна, а не проста лежачы на канапе.


БЛІЗНЯТЫ. Перастаньце ўвесь час параўноўваць сябе з навакольнымі, у вас таксама ўсё выдатна, а будзе яшчэ лепш. Усе жаданні, якія вы загадаеце ў навагоднюю ноч, абавязкова спраўдзяцца, прычым вельмі хутка. Каханы чалавек зробіць самы лепшы падарунак. Вы адзначыце свята ў выдатнай кампаніі. І зразумееце, што жыццё поўнае радасці, любові і вялікіх магчымасцяў.


РАК. Прыйшоў час прааналізаваць, ці абгрунтаваныя патрабаванні, якія вы прад'яўляеце да сабе і навакольных. Аўторак можа апынуцца вельмі мітуслівым днём, ад вас спатрэбіцца актыўнасць, затое з'явіцца цудоўная магчымасць рэалізаваць творчыя здольнасці. У сераду варта кантраляваць раздражненне і не правакаваць канфліктаў. Стварыце сабе і блізкім святочны настрой. У выхадныя дні займіцеся чым-небудзь карысным.


ЛЕЎ. Вы поўныя сіл і энтузіязму. Ініцыятыва і прадпрымальнасць нададуць размаху ў справах. Зараз закладваюцца праекты, якія прывядуць да поспеху. Пажадана не паўтараць сваіх памылак, пакіньце іх у годзе, які сыходзіць. Паспрабуйце зрабіць так, каб навакольныя ўбачылі вынікі вашай дзейнасці, а не абвінавачвалі вас у яе імітацыі. Цяга да прыгод і падарожжаў будзе моцная, вам будзе складана ўседзець на адным месцы. Паездкі могуць завяршыцца цікавым знаёмствам. Субота выдатна падыходзіць для новай справы або пачатку ўвасаблення вашых ідэй.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні планавыя мерапрыемствы могуць сарвацца, але тое, што будзе атрымлівацца спантанна, пройдзе выдатна. І размова ў тым ліку і пра навагоднюю ноч. Вас могуць ашчаслівіць сваім з'яўленнем сябры. У пятніцу вашы планы будуць мяняцца сто разоў на дзень, у залежнасці ад настрою блізкіх людзей. Субота добрая для роздумаў і чытання філасофскай літаратуры.


ШАЛІ. На гэтым тыдні неабходна паказаць сябе, ды так, каб вас заўважылі і падтрымалі тыя, ад каго вы маглі б атрымаць дапамогу ў найбліжэйшы час. У панядзелак не саромейцеся карэктна падкрэсліць вашу незаменнасць на рабоце. У аўторак актывізуйце ўсе свае рэсурсы таварыскасці, вам будзе патрэбна інфармацыя, найлепшы спосаб яе атрымаць — шчыра пагаварыць з калегамі. У сераду не варта планаваць нічога сур'ёзнага, займіцеся падрыхтоўкай да свята. У навагоднюю ноч весяліцеся і прымайце віншаванні.


СКАРПІЁН. Вы адчуеце пазітыўныя перамены ў прафесійнай сферы і ў асабістым жыцці. Новы год трэба сустракаць з тымі, хто вам сапраўды дарагі. Пакіньце ў адыходзячым годзе ўсе праблемы і адносіны, якія зжылі сябе. Прызнайцеся ў каханні, зрабіце штосьці рамантычнае. У навагоднюю ноч верагодна шмат прыемных сюрпрызаў, так што настрой будзе выдатны.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні не варта губляць час дарма. Не спыняйцеся на дасягнутым, смела пераскоквайце праз чарговую планку. Нават калі вы дамасед, не варта адмаўляцца ад запрашэння сяброў або ад шумнай вечарынкі. Вы выдатна праведзяце час. У пятніцу даверцеся парадам сяброў, яны растлумачаць тонкія нюансы ў наспеўшай праблеме. У суботу шанцы для ажыццяўлення планаў як ніколі вялікія.


КАЗЯРОГ. Ваш дэвіз — больш слухайце і менш гаварыце. Давядзецца заклікаць на дапамогу інтуіцыю і мудрасць. Неабходная гнуткасць у зменлівых сітуацыях, вучыцеся імі кіраваць. Улічваючы інтарэсы блізкіх людзей, атрымаеце магчымасць рэалізаваць вашы намеры і задумы і выдатна сустрэнеце Новы год. Дазвольце сабе доўгачаканы адпачынак і не адмаўляйцеся ад запрашэнняў сяброў.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні з завоблачных вышынь давядзецца спусціцца хоць бы на адну прыступку. Чым бліжэй да зямных спраў вы будзеце, тым больш шанцаў на поспех у рэальнасці, а не ва ўяўленні. У панядзелак не варта займаць актыўную пазіцыю ў спрэчцы, лепш наогул пастарацца ад яе сысці. Не забудзьцеся павіншаваць са святам даўніх сяброў. У навагоднюю ноч можа збыцца важнае жаданне. У нядзелю добра будуць атрымлівацца спантанныя дзеянні, так што ў гэты дзень варта паддацца раптоўнаму парыву і куды-небудзь паехаць.


РЫБЫ. Паспрабуйце пачаць ажыццяўляць задуманае, яно таго вартае. Пачынайце дзейнічаць, для сумненняў не засталося часу. Прысвяціце дому і блізкім людзям больш увагі, гэта дазволіць і ім праявіць сваю любоў да вас. Не забывайце, што Новы год — сямейнае свята. Будзьце мудрыя, кантралюйце свае эмоцыі, рэгулюйце дозы, а то наступствы могуць быць дастаткова непрадказальныя.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.