Вы тут

Навігацыя на $61,1 млрд


Летась аб’ём вытворчасці ў сферы спадарожнікавай навігацыі і паслуг пазіцыянавання ў Кітаі дасягнуў 345 млрд. юаняў (каля 52,8 млрд. долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У справаздачы аб будаўніцтве і развіцці навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы «Бэйдоу» (BDS), падрыхтаваным Кітайскай канцылярыяй па спадарожнікавай навігацыі (China Satellite Navigation Office), аб’ём вытворчасці ў гэтым сектары, як чакаецца, перавысіць 400 млрд. юаняў (61,1 млрд. долараў)па выніках гэтага года.

За апошнія 10 гадоў агульны аб’ём вытворчасці ў кітайскай сферы спадарожнікавай навігацыі і паслуг пазіцыянавання павялічваўся штогод у сярэднім больш чым на 20 працэнтаў. У краіне ўжо сфарміраваны поўны вытворчы ланцужок, звязаны са спадарожнікавай навігацыяй і паслугамі пазіцыянавання.

Кітай афіцыйна ўвёў у эксплуатацыю BDS 31 ліпеня, калі адкрыта новая сістэма BDS-3 для глабальных карыстальнікаў. Нароўні з паслугамі пазіцыянавання, навігацыі і сінхранізацыі па часе сістэма BDS-3 можа прадастаўляць розныя дадатковыя паслугі, такія як глабальная пошукава-выратавальная дапамога, перадача кароткіх паведамленняў і дакладнае пазіцыянаванне.

BDS прадастаўляе комплексныя паслугі для такіх сектараў, як транспарт, грамадская бяспека, дапамога ў выпадку стыхійных бедстваў, сельская гаспадарка, лясная гаспадарка і гарадское кіраванне.

Прэв’ю: aboutspacejornal.net

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.