Сяброўскі шарж Анатоля ГАРМАЗЫ.
Гумарыст з дзяцінства
Аляксандр ПЯТРОЎ з дзяцінства любіў гартаць часопісы «Кракадзіл», якія выпісвала яго бабуля. Бясконца пераглядаў пяцітомнік дацкага карыкатурыста Херлуфа Бідструпа. У школе маляваў вясёлыя коміксы і шаржы на аднакласнікаў… Словам, рос сапраўдным гумарыстам.
Пасля службы ў арміі Аляксандр паступіў у Мазырскі педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай, пачаў выкладаць у слуцкім цэнтры тэхнічнай творчасці (дзе, дарэчы, працуе і сёння). А ў 2012 годзе, пасля вучобы ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, атрымаў спецыяльнасць псіхолага. Гэтая акалічнасць істотна паўплывала на змест ягоных работ.
Увогуле першую карыкатуру Аляксандр намаляваў у 1996 годзе, яна была надрукавана ў газеце «Пикник». Тады ж пачалося і супрацоўніцтва з часопісам «Вожык», дзе ў той час працавалі мастакі Яўген Царкоў, Іван Бокій… Аляксандр і цяпер ахвотна дру- куецца на калючых старонках, яго творчасць займае адметнае месца сярод работ калег.
Паўвекавы ўзрост для мастака-карыкатурыста — гэта росквіт. Жадаем табе, Аляксандр Сяргеевіч, даўгалецця, вострага пяра і шчасця!
Абарона вачэй і модны аксесуар.
Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.