Вы тут

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб скліканні VI Усебеларускага народнага сходу


Сход плануецца правесці ў перыяд двух працоўных дзён 11–12 лютага 2021 года з заездам іншагародніх удзельнікаў у горад Мінск напярэдадні — 10 лютага. Адкрыццё сходу плануецца 11 лютага ў 11:00.

Агульная колькасць прысутных на сходзе вызначана ў колькасці 2700 чалавек, 2400 з якіх — удзельнікі (дэлегаты) і 300 — запрошаныя.


Рэгіянальнае прадстаўніцтва дэлегатаў складае 310 чалавек ад вобласці і 370 ад горада Мінска. Таксама на сход запрашаецца па 10 чалавек ад кожнай вобласці (усяго 60) і 20 чалавек ад горада Мінска з ліку кіраўнікоў рэгіянальных праваахоўных, ваенных і прыраўнаваных да іх структур.

Акрамя таго, удзельнікамі сходу па законе з’яўляюцца члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу — 169 чалавек (з улікам 5 вакансій у верхняй палаце).

На сход запрашаюцца таксама прэм’ер-міністр, іншыя члены ўрада, вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі шэрагу дзяржаўных арганізацый. Сярод іншых запрошаных прадстаўнікі СМІ, экспертных колаў, супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой, палітычных партый, рэлігійных і грамадскіх арганізацый.

Дэлегаты ад абласцей і горада Мінска абіраюцца раённымі (гарадскімі) Саветамі дэпутатаў з ліку дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў (да 70 працэнтаў агульнай колькасці, для горада Мінска — да 15 працэнтаў), а таксама грамадскімі аб’яднаннямі колькасцю не менш за 100 тысяч членаў (астатняя частка). Абранне дэлегатаў плануецца правесці з 29 снежня 2020 па 6 студзеня 2021 года.

З ліку ўдзельнікаў сходу прапануецца абраць Прэзідыум у колькасці 78 чалавек.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.