Вы тут

Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» сабрала ў Гомельскім дзяржаўным цырку больш за 1200 дзяцей


Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» сабрала ў Гомельскім дзяржаўным цырку больш за 1200 дзяцей з усяго рэгіёна.


Прыняць удзел у маштабным навагоднім свяце запрасілі пераможцаў міжнародных, абласных, рэспубліканскіх творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, а таксама тых, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы — гэта шматдзетныя, малазабяспечаныя і прыёмныя сем’і, дзеці з інваліднасцю і дзеці-сіроты.

Арганізатары мерапрыемства зрабілі асобны акцэнт на захаванне супрацьэпідэмічных патрабаванняў. На ўваходзе для гасцей праводзілі тэрмаметрыю, заклікалі прытрымлівацца масачнага рэжыму, прапаноўвалі апрацаваць рукі дэзрастворам. У зале выкарысталі «шахматную» рассадку гледачоў. На ўрачыстым свяце дзяцей з розных куткоў Гомельшчыны вітаў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў:

— Гэты год быў вельмі няпростым, некалькі праблемным, але мы вырашалі шмат задач, а вашыя поспехі яшчэ раз паказалі, колькі таленавітых, мэтанакіраваных дзяцей жыве ў Гомельскай вобласці. Рэгіён у чарговы раз стаў лепшым па цэнтралізаваным тэсціраванні.

Уладзімір Прывалаў звярнуў увагу на тое, што 2020 год завяршае трылогію Года малой радзімы, і за гэты час у Гомельскай вобласці добраўпарадкаваныя раённыя цэнтры, адкрыліся новыя аб’екты, у тым ліку і ўстановы адукацыі — дзіцячы сад у Петрыкаве і Гомельскім раёне, пабудаваная школа ў Гомелі.

— Вядома, Новы год для дзяцей — гэта чароўнае свята, таму я жадаю ўсім дзецям, якія прыехалі сюды з розных куткоў нашай вобласці, каб чараўніцтва ў наступным годзе спраўдзілася. Каб вы, дарагія рабяты, дасягнулі таго, чаго жадаеце, — адзначыў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.

Уладзімір Прывалаў узнагародзіў падарункамі ад Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта 15 школьнікаў Гомельшчыны, якія дамагліся значных поспехаў. Пасля ўрачыстастага ўшанавання навучэнцаў рэгіёну гасцей свята чакала забаўляльнае шоу з самых розных відаў цыркавога мастацтва —акрабатычныя нумары, клаунада, дрэсура, жангліраванне.  

— Свята падарыла выдатны настрой, дзякуй усім за гэта, — падзяліліся ўражаннямі госці святочнага шоу — шматдзетная сям’я Мушкавец з Гомеля. Іх чацвёра дзяцей атрымалі падарункі ад старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Касцевіч: Палепшыць сітуацыю на рынку працы можна не толькі шляхам павышэння пенсійнага ўзросту

Ірына Касцевіч: Палепшыць сітуацыю на рынку працы можна не толькі шляхам павышэння пенсійнага ўзросту

Як пандэмія змяніла рынак працы ў Беларусі і ці атрымалася аднавіць попыт наймальнікаў на рабочую сілу?

Эканоміка

На якіх банкаўскіх укладах заробіш больш

На якіх банкаўскіх укладах заробіш больш

Самыя вялікія працэнты — у рублёвых дэпазітах.