Вы тут

Міністр энергетыкі прывёз падарункі выхаванцам СПЦ Цэнтральнага раёна Мінска


Цацкі, цукеркі і індывідуальныя падарункі ад Дзеда Мароза атрымалі сёння дзеці ў сацыяльна-педагагічным цэнтры (СПЦ) Цэнтральнага раёна Мінска ў межах акцыі «Нашы дзеці» ад міністра энергетыкі Віктара КАРАНКЕВІЧА.


У СПЦ, які працуе з 2005 года, ёсць сацыяльны прытулак, дзе могуць жыць 14 дзяцей-сірот ці малых, якія засталіся без апекі бацькоў, і ўжо каторы год яго жыхары атрымліваюць падарункі ад Мінэнерга і газазабяспечвальных арганізацый Мінска і Міншчыны.

— Міністр заўжды вельмі скрупулёзна ставіцца да дзяцей, якія ў нас знаходзяцца, і стараецца сам сачыць за падарункамі для іх, — запэўніла дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Цэнтральнага раёна Мінска Ганна ФІЛІМОНАВА. — Мы ўсе заўжды спадзяёмся на цуд: і дарослыя, і дзеці. Нашы дзеткі чакаюць перш за ўсё моманту, калі змогуць вярнуцца дадому. Але ж, вядома, яны пісалі лісты Дзеду Марозу і сёння атрымаюць тое, што хацелі.

Сапраўды, кожнаму з дзетак акрамя прысмакаў ды мяккай цацкі-бычка — сімвала надыходзячага года — дасталіся асабістыя падарункі. Па тварах малых было відаць, што загаданыя Дзеду Марозу лісты дайшлі да адрасата. А кіраўніцтва СПЦ атрымала ў падарунак грашовыя сертыфікаты і ноўтбук, каб рабіць святы і жыццё малых у прытулку як мага больш сямейным і разнастайным.

— Акцыя «Нашы дзеці» — цудоўная традыцыя. Дзеці чакаюць падарункі і казку, і мы, дарослыя, павінны зрабіць усё неабходнае, каб яны гэта атрымалі, — лічыць міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. — У СПЦ знаходзяцца дзеці, якія па нейкіх прычынах, зараз не атрымліваюць бацькоўскай увагі, стварыць для іх свята — наш абавязак. А найлепшая падзяка для дарослых — бачыць іх шчаслівыя вочы.

Акрамя падарункаў дзеці атрымалі сапраўднае свята з Дзедам Марозам і Снягуркай, карагодамі, гульнямі і загадкамі. Малыя таксама падарылі гасцям невялічкія сувеніры, а Дзеду Марозу расказалі вершы. Адзін з выхаванцаў СПЦ, які атрымаў гітару, на якой марыць навучыцца граць, падзякаваў гасцям за тое, што яны выдаткавалі свой час на іх. «Гэта вельмі прыемна, калі чужыя людзі прыносяць такія падарункі. Няхай мэты, да якіх вы імкняцеся, ажыццяўляюцца, а побач заўжды будуць самыя родныя людзі!»

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.