Вы тут

У бліжэйшыя дні чакаецца дождж і мокры снег


Трэці год запар апошнія дні снежня атрымліваюцца ў нас на здзіўленне цёплымі. Ды і гэты сезон не стаў выключэннем. Дождж, мокры снег, галалёд, уначы — слабы мінус, удзень — месцамі ўпэўнены плюс. Вось яно — беларускае надвор'е ў апошні тыдзень года. Пра гэта нам расказалі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння пад уплывам атмасферных франтоў з паўднёвага захаду Еўропы прыйдзе воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Захаваецца моцны парывісты вецер. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад нуля да плюс 5 градусаў, па захадзе — да 8 цяпла.

У сераду ў нас таксама будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай чакаюцца слабы туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, удзень — 1—6 цяпла, па поўдні краіны — да плюс 8 градусаў.

У перадсвяточны дзень, 31 снежня, чакаецца «мокрае» і воблачнае надвор'е. Часам пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і дажджу з мокрым снегам. Уначы і раніцай месцамі прагназуюцца слабы туман, галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 градуса да плюс 6. Удзень будзе 2—8 цяпла.

Першая пятніца 2021-га будзе шэрая і дажджлівая. Тэмпература паветра на працягу сутак 1 студзеня будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 1 градуса па паўночным захадзе да плюс 6 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Святочным гэтае надвор'е не назавеш... Але ж настрой залежыць не ад надвор'я.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: bloknot-krasnodar.ru

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.