Вы тут

У Беларусі пачынаецца вакцынацыя насельніцтва расійскай вакцынай «Спадарожнік V»


Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Расіі і Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ) аб’явілі аб пачатку вакцынацыі насельніцтва Беларусі расійскай вакцынай супраць каранавіруса «Спадарожнік V». Сёння першая партыя вакцыны прыбыла ў Беларусь, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.


Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што «імунізацыя застаецца найважнейшым кампанентам у барацьбе з эпідпрацэсам. Сёння ў нас пачнецца новы этап — масавая вакцынацыя супраць COVID-19. Першымі будуць вакцынаваны медыцынскія работнікі, педагогі і тыя спецыялісты, якім у сілу асаблівасцяў прафесіі даводзіцца шмат кантактаваць з людзьмі. Вакцынацыя будзе праводзіцца ў добраахвотным парадку».

Дзмітрый Піневіч таксама дадаў, што ў Беларусі створана сістэма захоўвання вакцыны, якая дазваляе выконваць халадавы рэжым, таксама закуплена спецыяльнае медыцынскае маразільнае абсталяванне, якое дазваляе транспартаваць вакцыну. Дзмітрый Піневіч падзякаваў расійскаму боку за актыўнае ўзаемадзеянне і стратэгічнае супрацоўніцтва ў вырашэнні гэтага пытання.

Міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка адзначыў, што хуткі доступ Беларусі да расійскай вакцыны стаў магчымы дзякуючы эфектыўнай рабоце беларускай рэгулятарнай сістэмы. «Важна падкрэсліць рацыянальны падыход краіны-суседкі да лакальных клінічных даследаванняў вакцын. Пратакол праведзенага ў краіне даследавання дазволіў у кароткія тэрміны пацвердзіць валіднасць шырокіх расійскіх дадзеных клінічнага вывучэння «Спадарожніка V» для жыхароў Беларусі», – адзначыў Міхаіл Мурашка.

Гендырэктар беларускага Фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў заявіў: «Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, якая афіцыйна зарэгістравала вакцыну. Сёння Беларусь таксама стала першай краінай, дзе пачынаецца шырокая вакцынацыя насельніцтва прэпаратам «Спадарожнік V». Наступным этапам супрацоўніцтва РФПІ і партнёраў стане арганізацыя выпуску гатовай формы вакцыны ў Беларусі, што істотна спросціць лагістыку, дазволіць паскорыць тэмпы вакцынацыі і пашырыць прафілактыку захворвання».

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

«Сумныя» прадукты — прэч з халадзільніка!

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.

Грамадства

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»