Вы тут

Раім схадзіць


Цікавыя фільмы, незвычайныя выставы, навагоднія святы, імпрэзы ў абласных цэнтрах і іншае — афіша «Звязды».


Дыснэеўскі фільм «Уверх» па-беларуску

Дзе: voka.tv

Калі: у любы час

Колькі каштуе: па падпісцы (першы месяц бясплатна)

«Уверх» — поўнаметражны анімацыйны фільм, зняты студыямі Pixar і Disney. Пасля смерці жонкі 78-гадовы Карл Фрэдрыксан, нарэшце, наважваецца споўніць мару свайго жыцця і стрымаць слова, некалі дадзенае жонцы, — паляцець у Паўднёвую Амерыку. Прывязаўшы тысячы балёнікаў да свайго дома, ён выпраўляецца ў падарожжа. Аднак па дарозе высвятляецца, што ён незнарок прыхапіў з сабой 8-гадовага Расэла, гаваркога і жыццярадаснага хлопца. Разам яны трапляюць у самыя неймаверныя гісторыі, вучацца ладзіць адзін з адным, а таксама сустракаюць шмат новых сяброў і не толькі.

У 2009 годзе ўпершыню ў гісторыі Канскі кінафестываль адкрываўся мультфільмам, і гэта быў «Уверх». А ў 2010 годзе ён атрымаў два «Залатыя глобусы» і два «Оскары» — за найлепшы анімацыйны фільм і за найлепшую арыгінальную музыку.

Над дубляжом мультфільма працавала кампанія «Кінаконг».

На беларускай мове галоўныя героі Карл і Расэл гавораць галасамі заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Шушкевіча і 11-гадовага Рыгора Дзенісенкі — артыста-пачаткоўца, выбранага на кастынгу з больш як 30 кандыдатаў.


Фотавыстава «Лексіка Палесся»

Дзе: Культ.цэнтр Корпус, г. Мінск, пр-т Машэрава, 9

Калі: па 31 снежня

Колькі каштуе: бясплатна

Фотапраект «Лексіка Палесся» прысвечаны ўнікальнай прыроднай каштоўнасці беларускага рэгіёна і яго культурнай самабытнасці. Лексіка — гэта таксама гістарычна складзены код, які захоўвае векавую гісторыю, біяграфію месца.

«Лексіка Палесся» — своеасаблівы дыялог паміж прыродай і чалавекам. Нам было цікава паглядзець на рэгіён вачыма розных фатографаў — прафесіяналаў і аматараў, даведацца, якая гісторыя звязвае гэтых людзей з краявідамі: залітымі вадой дубровамі, напоўненымі шчэбетам птушак лугамі і зорным небам над ціхімі вёскамі.

Фотапраект уяўляе сабой экспазіцыю прац беларускіх фатографаў, закаханых у прыгажосць роднай зямлі. Ён падзелены на тры тэматычныя часткі, кожная з якіх дазволіць гледачу пабачыць Палессе як натхняльную сваёй прыгажосцю каштоўную тэрыторыю з багатай біяразнастайнасцю; як цэнтр этнаграфічнай і гісторыка-культурнай спадчыны; як самабытны свет, які знікае ў выніку ўмяшальніцтва чалавека.

Выстава арганізаваная грамадскай арганізацыяй «Багна» ад імя кааліцыі экалагічных арганізацый «Захаваем Палессе» («Save Polesia») ў межах праекта «Устойлівае развіццё экалагічнага патэнцыяла дзікай прыроды ў Прыпяцкім і Палескім рэгіёнах» пры фінансавай падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства (Zoologische Gesellschaft Frankfurt).


Кніжная выстава «Свята да нас прыходзіць»

Дзе: Нацыянальная бібліятэка, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116, пам.164

Калі: па 29 студзеня

Колькі каштуе: уваход па чытацкім білеце

Надыход снежня набліжае самую чароўную і казачную пару года — зімовыя святы, якія з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці. Тут і там адчуваецца пах ёлачнай ігліцы, зіхацяць рознакаляровыя цацкі і агеньчыкі. Уся атмасфера — як быццам казка, у якую хочацца верыць кожнаму.

На кніжнай выставе «Свята да нас прыходзіць» кожны зможа знайсці нешта карыснае: прыгожыя віншаванні з Калядамі і Новым годам, смачныя рэцэпты для застолля, ідэі для падарункаў родным і блізкім і іншыя цікавыя парады.

Для стварэння святочнага настрою ў чытальнай зале арганізавана тэматычная фотазона.


Калядныя спатканні з Сантай у Суле

Дзе: Парк гісторыі «Вялікае княства Сула», в. Сула

Калі: па 17 студзеня

Колькі каштуе: ў групах: 20 BYN з кожнага — дарослыя, 15 BYN з кожнага — дзеці

«Вялікае княства Сула» запрашае дарослых і дзяцей на новыя зімовыя прыгоды. «Калядныя спатканні з Сантам / Дзедам Марозам у Суле» — гэта новая анімацыйная экскурсія, весела якая расказвае пра найважнейшыя традыцыі, звязаныя з зімовымі святамі ў нашых продкаў.

Па 17 студзеня вы можаце здзейсніць падарожжа ў гістарычнае свята, напоўненае весялосцю і калядным чараўніцтвам. На працягу экскурсіі ўдзельнікаў чакае не толькі займальны аповед аб старадаўніх традыцыях сустрэчы Каляд і Новага года, але і інтэрактыўныя тэатралізаваныя дзеянні, абрады, гульні, танцы, катанне на санках і многае іншае. Госці стануць удзельнікамі сапраўднага квэста па пошуку «Каляднае ялінкі», ўбачаць новы спектакль сульскай «Батлейкі».

Юных гасцей комплексу па заканчэнні праграмы чакае гульнявая музычная праграма і салодкі пачастунак, а дарослых — старадаўні застольны рытуал пад незвычайную закуску.

Не абыдзецца і без сустрэчы з Сантам / Дзедам Марозам у яго Рэзідэнцыі, дзе можна загадаць жаданне і атрымаць салодкі прыз.

Даведкі і браніраванне — па тэлефонах: +375 29 613 77 01, +375 33 615 77 01


Cinemascope. Зімнія гісторыі

techtalk.currys.co.uk

Дзе: Музей-майстэрня З. Азгура, г. Мінск, вул. Азгура, 8

Калі: 30 снежня, 5 студзеня

Колькі каштуе: 10 BYN, 7 BYN

30 снежня, 19:00 кінапаказ на адкрытым паветры

Грэмліны | Gremlins (ЗША, 1984, 106 мін.)

  • Рэж. Джо Дантэ

Аднойчы пад Каляды Рэндал Пельтцер падарыў сыну Білі незвычайнага гадаванца. Звярок, набыты ў маленькай крамцы ў кітайскім квартале, быў ні на каго не падобны. Кемлівая, ласкавая істота адразу скарыла новага гаспадара. Магвая назвалі Гізма і сталі лічыць паўнапраўным членам сямейства.

Непрыемнасці ж пачаліся тады, калі Білі парушыў адно з трох галоўных правілаў абыходжання з рэдкай істотай: ён выпадкова намачыў Гізма, і камячкі воўны, якія зляцелі з вушастага мілашкі, зладзілі вясёлае жыццё не толькі насельнікам хаты, але і ўсім вакол.

Квіток: 10 BYN


5 студзеня, 19:00

Кватэра | The Apartment (ЗША, 1960, 125 мін.)

  • Рэж. Білі Уайлдэр

Класічная навагодняя камедыя. Запалоханы служачы страхавой кампаніі Сі-Сі Бэкстар рэгулярна дае ключы ад сваёй халасцяцкай кватэры начальнікам, якія водзяць у яе палюбоўніц.

Але здараецца неспадзяванае: Бэкстар знаёміцца ​​з палюбоўніцай шэфа Фрэн К’юбелік — няшчаснай дзяўчынай, якая пакутуе на дэпрэсію, — і закохваецца ў яе ...

Квіток: 7 BYN

Усе фільмы ў арыгінале з рускімі субтытрамі.

Даведкі


Вінтажныя цацкі

Дзе: Мастацкая галерэя Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, г. Мінск, вул. Гікалы, 4

Калі: па 17 студзеня

Колькі каштуе: 3 BYN (льготны), 5 BYN (поўны)

У выставачнай зале Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбудзецца выстава ёлачных цацак з прыватнай калекцыі сям’і Казаковых.

Калекцыя налічвае каля паўтары тысячы асобнікаў ёлачных цацак разнастайнай тэматыкі: засваенне Поўначы, паветраплаванне і космас, цырк, жывёльны свет, савецкая сімволіка, крамлёўскія цацкі, цацкі даваеннага і ваеннага часу з дроту, дарэвалюцыйныя цацкі, цацкі-малюткі і ватовыя цацкі, а таксама казачныя серыі. Дапаўняюць калекцыю рарытэтныя, дарэвалюцыйныя паштоўкі.

Час працы выставы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00


Анлайн віншаванне ад Дзеда Мароза

Дзе: анлайн

Калі: па 7 студзеня

Колькі каштуе: 35 — 50 BYN, квіток: bezkassira.by

Анлайн-віншаванне для дзіцяці — бяспечны і ў той жа час цікавы спосаб атрымаць віншаванне ад Дзядулі Мароза ў гэтым годзе.

Дзядуля Мароз атрымае ўсю неабходную інфармацыю пра поспехі і планы дзіцяці загадзя, таму здзіўленне і захапленне забяспечаны.

Дзядуля Мароз будзе віншаваць дзіцяці анлайн, са свайго казачна аформленага дома, у загадзя ўзгоднены з бацькамі час.

Працягласць зносін — 10–15 хвілін.

Таксама можна замовіць віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

ВАЖНА! Пры куплі білета, сістэма папросіць у вас запоўніць анкету. Адкажыце максімальна падрабязна на ўсе пытанні. Пасля запаўнення анкеты з вамі звяжацца адміністратар і ўзгодніць дакладны час анлайн-віншавання, з улікам загружанасці Дзеда Мароза.

31 снежня анлайн-віншаванні не праводзіцца, у сувязі з падвышанай занятасцю Дзеда Мароза.

Тэлефон для броні і для адказаў на ўсе вашы пытанні +375 296 68 97 56.


Выставачны праект «Другое нараджэнне. Рэканструкцыя яўрэйскай калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея ў 20–30-х гг. ХХ ст.»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей, г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Калі: з 20 студзеня

20 студзеня 1919 г. у Мінску быў адчынены абласны музей, які з цягам часу, а менавіта 31 жніўня 1923 г., быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны музей (БДМ). Праз год на яго пляцоўцы пачаў працаваць новы, унікальны яўрэйскі аддзел. Дзейнасць яго была нядоўгай, але паспяховай і фактычна завяршылася пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Далей — ужо гісторыя...

У 2019 г. у фонды Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь быў перададзены шэраг прадметаў невядомага паходжання. Дзякуючы ўліковым нумарам, якія на іх захаваліся, удалося вызначыць, што прадметы паходзяць з даваеннага збору Беларускага дзяржаўнага музея. Сярод перададзенага — дваццаць два прадметы мелі дачыненне да яўрэйскай культуры.

У той самы час з Ізраільскага музея (г. Іерусалім) прыйшло паведамленне, што ў іх зборы знаходзіцца музейны прадмет «Кабалістычны амулет», на якім прысутнічае нумар і штамп БДМ. Бясспрэчна тое, што гэты прадмет — са збору Беларускага дзяржаўнага музея. Падзея дала штуршок для пачатку наступных пошукаў, дзякуючы якім і знайшліся яшчэ дзесяць музейных прадметаў з нумарамі і штампамі БДМ.

Пра вынікі гэтай «дэтэктыўнай» гісторыі можна будзе дазнацца на выставачным праекце «Другое нараджэнне. Рэканструкцыя яўрэйскай калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея ў 20–30-х г. ХХ ст.». Наведвальнікі пабачаць рэдкую для Беларусі калекцыю тасаў (шчыткі для скрутка Торы) ХІХ ст.; ханукальную свяцільню ХVIII ст.; унікальны арон а-кадэш (сінагагальны каўчэг для скруткаў Торы) ХVIII ст. з Узлянскай сінагогі (Мінская вобл.); карціны вядомага беларуска-яўрэйскага мастака-жывапісца Юдаля Пэна; графіку Янкеля Кругера; дакументы ўнутранага абароту БДМ 20–30-х гг. ХХ ст. і шмат яшчэ чаго цікавага.


Галоўная Ёлка краіны

Дзе: Палац Рэспублікі, г. Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1

Калі: па 4 студзеня

Колькі каштуе: ад 7 BYN

Навагодняе прадстаўленне для дзяцей «Чароўны свет»

З 23 снежня па 4 студзеня. Пачатак паказаў: 11:00, 14:30, 18:00

Калі прыходзіць зіма і ўся зямля накрытая пуховай коўдрай снегу: можна катацца на санках, лыжах, каньках, ляпіць снегавікоў, гуляць у снежкі, а па вечарах чытаць казкі з падарожжамі ў самыя далёкія краіны і прыгодамі, дзе кожны хлопчык і дзяўчынка бачаць сябе ў ролі галоўных герояў прыгод. Але, што можа адбыцца, калі снег зусім знікне, а на двары не восень, i не зiма, што тады рабіць дзецям і Дзеду Марозу?

У гэтым годзе вас чакае неверагоднае прыгода ў свет чараўніцтва і самой сапраўднай казкі з галоўнымі героямі навагодняга прадстаўлення «Чароўны свет»! У гэтай незвычайнай гісторыі, вы сустрэнецеся з самымі яркімі героямі, бліжэй пазнаёміцеся з Дзядамі Марозамі з Аўстраліі, Фінляндыі і нават з Кітая!

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: (017) 229 91 41, каса (017) 229 90 39


Дабрачынная акцыя «Ёлка жаданняў»

Дзе: Галілеа, г. Мінск, вул. Бабруйская, 6

Калі: па 10 студзеня

На 2 паверсе ГЗЦ Galileo (каля інфацэнтра) знаходзіцца «Ёлка жаданняў»

Усё, што трэба зрабіць — гэта:

  • Зняць з «Ёлкі жаданняў» паштоўку з навагоднім жаданнем дзіцяці.
  • Набыць падарунак, названы ў паштоўцы, або любы іншы (на ваша меркаванне).
  • Перадаць яго на інфацэнтр ГЗЦ Galileo.
  • Усе сабраныя падарункі супрацоўнікі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ўручаць дзецям, якія жывуць у нястачы!

Калі ў вас будзе жаданне падарыць нешта, што не пазначана ў паштоўцы, то можаце ўзяць на ўзбраенне спіс найбольш актуальных ідэй:

  • плюшавыя цацкі;
  • пазлы;
  • навушнікі;
  • лялькі;
  • настольныя гульні;
  • наборы для творчасці (фарбы, альбомы для малявання, алоўкі, фламастары);
  • рукавіцы і шалік;
  • кнігі;
  • цёплыя шкарпэткі;
  • размалёўкі;
  • нататнікі для дзяўчынак;
  • канструктар;
  • машынкі;
  • школьныя прыналежнасці;
  • музычная калонка;
  • набор упрыгожанняў для валасоў;
  • флэшка;
  • красоўкі.

«Новы год па-галівудску». Саўндтрэкі да вядомых фільмаў ад Белдзяржфілармоніі

Дзе: Белдзяржфілармонія, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 50

Калі: 30 снежня

Колькі каштуе: ад 43 BYN

30 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца святочны навагодні канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь «Новы год па-галівудску». Дырыжор — Юрый Караваеў.

Музыка суправаджае кінематограф практычна з самых першых яго крокаў, яшчэ з тых часоў, калі нават у акцёраў на экране не было голасу. Можна не запомніць сюжэт фільма, прыгожыя пейзажы і спецэфекты, але мелодыі любімых фільмаў застаюцца ў сэрцах гледачоў і з першых жа акордаў выклікаюць станоўчыя эмоцыі і прыемныя ўспаміны.

З канцэртнай праграмай «Музыка кіно» сімфанічны аркестр філармоніі на працягу некалькіх гадоў з поспехам гастраляваў па многіх краінах Еўропы. І вось у канцы такога няпростага года музыканты аркестра вырашылі парадаваць сталічную публіку і прадставіць канцэртную праграму, якая складаецца з саўндтрэкаў да самых папулярных галівудскіх фільмаў. Вы пачуеце мелодыі Ханса Цымера, Эніа Марыконэ, Джона Уільямса з кінастужак «Піраты Карыбскага мора», «Уладар пярсцёнкаў», «Гладыятар», «Кароль-леў», «Аднойчы ў Амерыцы», «Код да Вінчы», «Зорныя войны», «Інтэрстэлар» і інш.

У канцэрце прымае ўдзел Заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь і запрошаныя салісты.


Тэатралізаваная пастаноўка «Навагодняя карусель»

Фота: TUT.BY

Дзе: г. Мінск, пл. Свабоды

Калі: па 2 студзеня

Колькі каштуе: бясплатна

Тэатралізаваныя навагоднія прадстаўленні ў цэнтры Мінска

Каля Ратушы будуць паказваць тэатралізаваную пастаноўку «Навагодняя карусель». Паглядзець яе можна па 2 студзеня ў 17:00 і 20:00.


Віцебск. Інтэрактыўная квэст-экскурсія «Таямніцы калекцый»

Дзе: Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання, г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 13

Калі: па 31 студзеня

Колькі каштуе:18, 50 BYN

Інтэрактыўная квэст-экскурсія «Таямніцы калекцый» — гэта сапраўднае падарожжа па музею. Ўдзельнікі не проста ходзяць ад экспаната да экспаната, а шукаюць адказы на загадкі гісторыі вакол сябе, правяраюць ўважлівасць і пашыраюць свой кругагляд. Квэст разлічаны на катэгорыю наведвальнікаў +14. Удзельнічаць можа група да 30 чалавек. Група дзеліцца на 3 каманды. Квэст праходзіць у форме спаборніцтвы.

Квэст праводзіцца па папярэднім запісе па тэлефоне: 8 0212 60-15-21.

Час правядзення: 1–1,5 гадзіны.


Магілёў. Спектакль «Вечна гэтая 345-ая»

Дзе: Магілёўскі абласны тэатр лялек, г. Магілёў, вул. Першамайская, 73

Калі: па 7 студзеня

Ультрасучасны спектакль-перапалох.

Пастаноўка рэжысёра Ігара Казакова па п’есе драматурга Жанар Кусаінавай пра тое, што слава і багацце не змогуць замяніць самага галоўнага — ... а вось што самае галоўнае, авечцы пад нумарам 345 яшчэ толькі трэба будзе разабрацца.

Спектакль напоўнены рознымі візуальнымі эфектамі і нечаканымі паваротамі, з-за чаго дзеці (ды і бацькі) на працягу ўсяго часу не змогуць адарвацца ад таго, што адбываецца на сцэне.

Падрабязней


Гомель. «Навагоднія прыгоды ў казачным парку»

Дзе: Палац Румянцавых і Паскевічаў, г. Гомель, пл. Леніна, 4

Калі: па 16 студзеня

Колькі каштуе: для індывідуальных наведвальнікаў: 10 BYN — для дзяцей; 5 BYN — для дарослых. Дзеці да 3-х гадоў бясплатна толькі ў суправаджэнні дарослых!

Навагоднія мерапрыемствы Гомельскага палацава-паркавага ансамбля заўсёды адрозніваюцца запамінальнымі ідэямі і цікавымі сюрпрызамі. У гэтым годзе ўпершыню ўсе жадаючыя змогуць наведаць казачны Зялёны лабірынт і Зімовы дом Дзеда Мароза і Снягуркі на тэрыторыі парку!

Усе мы верым у цуды. А здараюцца яны калі? Дакладна — пад Новы год! Свята выканання жаданняў, свята дабра і сучаснасці чараўніцтва. Калі казка становіцца явай! Калі агні гірлянд расквечваюць горад яркімі фарбамі! Навагодні настрой ствараецца не толькі рознымі колерамі агнёў, пахам мандарынаў і доўгачаканымі падарункамі, але і навагоднімі ранішнікі каля ёлкі, гульнямі і забавамі на свежым паветры!

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама іх бацькоў акунуцца ў «Навагоднія прыгоды ў казачным парку» з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі. Але сустрэча з чароўнымі героямі не такая простая, як здаецца! Каб іх адшукаць, неабходна прайсці зачараваны Зялёны Лабірынт — малюсенькае царства-каралеўства, дзе знаходзяцца домікі казачных герояў. Хто ведае, куды завядзе вас сцяжынка! Тут трэба праявіць кемлівасць і адвагу! А заслужанай узнагародай будзе магчымасць пабываць у гасцях у Зімовым доме Дзядулі Мароза і Снягуркі на свяце ля навагодняй ёлкі.

Мора уражанняў дзецям гарантавана, бо іх чакае незвычайнае навагодні свята з мноствам вясёлых конкурсаў, загадак і карагодаў. Гульні, жарты, радасць, смех — гэтыя Дзед Мароз і Снягурка прыклад для ўсіх! Галоўнае — не стаяць на месцы, а то замарозяць!

Дружна, весела ад зімовых забаў на свежым паветры госці пяройдуць пад цёплыя скляпенні палаца, дзе пройдзе майстар-клас па стварэнні навагодняй паштоўкі з пажаданнямі сваім блізкім і салодкім пачастункам кожнаму дзіцяці!

Абавязковыя ўмовы для кожнага ўдзельніка: святочны настрой і гатоўнасць да прыгод! Спяшаецеся ў старадаўні гомельскі парк, і хай пачнецца свята!

Заяўкі па тэлефонах: (0232) 50 96 91, 50 95 93, (+375) 29 174 19 11


Брэст. Экалагічная выстава «Навагоднія фантазіі»

Дзе: Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, г. Брэст, вул. К. Маркса, 60

Калі: па 20 студзеня

У Брэсце ўжо не першы год напярэдадні зімовых святаў праводзяць гарадскую акцыю «Захавай зялёную елку». Навучэнцам устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі прапануюць з прыродных матэрыялаў вырабіць навагоднія і калядныя ўпрыгажэнні. Затым работы экспануюцца на выніковай выставе ў абласным краязнаўчым музеі.

Наведвальнікі музея змогуць убачыць 119 вырабаў: малюнкі, мадэлі навагодніх ёлак, казачных персанажаў і кампазіцыі для інтэр’еру. «Дзіўныя працы з розных матэрыялаў. Там ёсць і макароны, і драўляныя шпажкі, і саломка, і гузы, і жалуды. Увогуле, усё, на што ў людзей хапіла фантазіі», — адзначылі ў музеі.

Акцыю «Захавай зялёную елку» падтрымліваюць аддзел па адукацыі Брэсцкага гарвыканкама, Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод, Камянецкая раённая клубная сістэма. Арганізатары прадугледзелі для ўдзельнікаў конкурсу сувеніры і падарункі.


Гродна. Выстава «Ад колеру да манахрому».

Дзе: Гродзенская выставачная зала, г. Гродна, вул. Ажэшка, 38

Калі: па 3 студзеня

Колькі каштуе: дарослы білет — 2.5 BYN, студэнцкі — 2 BYN, дзіцячы — 1 BYN. Дзеці да 7 гадоў, ветэраны працы, ваенныя, інваліды, удзельнікі ВАВ, удзельнікі Афганскай вайны, асобы пацярпелыя пры аварыі на Чарнобыльскай АЭС — бясплатна.

Сярод мастакоў даўно iснуе традыцыя, год свайго юбілею альбо круглай даты, адзначаць выставай твораў. Гэта свайго рода справаздача мастака, творчы агляд таго, што зроблена.

Вiкторыя Iльiна апошнiя некалькi гадоў захапляецца манахромным жывапiсам. Палотны чорна-белага i усiх адценняў шэрага колеру набываюць асаблiвую вартасць. Выкарыстоўвае фактуры, разнастайныя эфекты алейнай фарбы i акрылу, а таксама дынамiчную лiнiю.

Спецыяльна для гэтай выставы мастачка зрабiла некалькi твораў даволi вялiкага памеру, улiчваючы асаблiвасцi выставачнай залы. Трэба, каб палотны добра сябе адчувалi менавiта ў гэтай прасторы. Яна звяртаецца да сваiх улюбных сюжэтаў — гарадскi краявiд, нацюрморт i вобразы вясковага асяроддзя. Гледачы змогуць павандраваць па вулiцах утульнага невялiчкага мястэчка, зазiрнуць у двары, выйсцi на плошчу, паблукаць па скверы, спусцiцца да рачулкi, пасядзець у кавярнi. Есць тры варыянты «горада, дзе хочацца жыць». Адзiн амаль што белы, заснежаны. Другi таямнiчы ў святле начных лiхтароў i агеньчыкаў у вокнах. Ну i летнi, цёплы спакойны, ветлiвы i маляўнiчы. Можна таксама апынуцца ў хвойным лесе, i на прасторы сярод дзьмухаўцоў ды польных кветак.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.