Вы тут

Дзеці з прытулку ў Аршанскім раёне атрымалі падарункі ад «Белдзяржхарчпрама»


Выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Аршанскага раёна ў рамках акцыі «Нашы дзеці» павіншавалі прадстаўнікі  «Белдзяржхарчпрама» на чале з намеснікам кіраўніка канцэрна Марынай Міхальцэвіч.


Трыццаці хлопчыкам і дзяўчынкам з прытулку, які ў складзе сацыяльна-педагагічнага цэнтра, падарылі развіваючыя гульні, энцыклапедыі і салодкія падарункі.

Як паведаміла дырэктар ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Аршанскага раёна» Эла Азарава, Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці не першы год аказвае шэфскую дапамогу і робіць гэта не толькі напярэдадні навагодняга свята. У прыватнасці, у Дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня старшыня канцэрна Анатоль Бубен прыязджаў да дзятвы і перадаў у падарунак спартыўны комплекс і дзіцячую пясочніцу.

А ў пачатку навучальнага года дзецям уручылі канцылярскія прыналежнасці і пералічылі грошы на абсталяванне санітарнага пакоя ў адной з груп.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.