Вы тут

Парк лакаматываў Беларускай чыгункі папоўніцца 15 сучаснымі кітайскімі электравозамі


Сёння Беларуская чыгунка заключыла кантракт з ТАА «Кітайская кампанія па экспарце і імпарце электраабсталявання» (CUEC) і ТАА «CRRC Датунская электравозабудаўнічая кампанія» на пастаўку 15 грузавых аднасекцыйны электравозаў пераменнага току серыі БКГ2. 


Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, у адпаведнасці з кантрактам пастаўка электравозаў на Беларускую чыгунку запланаваная да канца 2023 года. Кошт інвестыцыйнага праекта складае 64,3 мільёнаў еўра. Набыццё грузавых электравозаў будзе ажыццяўляцца з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў Эксімбанка (КНР).

Аднасекцыйны электравозы БКГ2 — гэта ўдасканаленая мадэль лакаматываў дадзенай серыі, раней набытых Беларускай чыгункай. Іх асаблівасцю з’яўляецца магчымасць ваджэння не толькі грузавых, але і пасажырскіх цягнікоў.

Беларуская чыгунка ўжо на працягу дзесяці гадоў плённа супрацоўнічае з Кітайскай кампаніяй па экспарту і імпарту электраабсталявання і Датунскай электравозабудаўнічай кампаніяй. За гэты час на БЧ было пастаўлена 30 грузавых электравозаў серыі БКГ1 і БКГ2. Таксама ў цесным супрацоўніцтве з кампаніяй CUEC электрыфікаваны чыгуначныя ўчасткі Гомель — Жлобін — Асіповічы, Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа, працягваюцца работы па электрыфікацыі ўчастка Жлобін — Калінкавічы — Барбароў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: prolokomotiv.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.