Вы тут

Андрэйчанка — пра акцыю «Нашы дзеці» і УНС


«Нашы дзеці» — вельмі добрая традыцыя, якая стала брэндам краіны. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка пасля навагодняга свята, якое стала часткай рэспубліканскай акцыі, у Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнаце, паведаміла БелТА.


Фота БЕЛТА.

Асабіста ён ужо больш за 10 гадоў прыязджае ў госці да выхаванцаў гэтай установы. «Тут пражываюць 96 хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апякунства бацькоў. З боку дзяржавы ім удзяляецца вялікая ўвага па ўсіх кірунках: у пытаннях пражывання, адукацыі, выхавання», — адзначыў спікер ніжняй палаты парламента.

Віншуючы дзяцей з надыходзячымі святамі, Уладзімір Андрэйчанка пажадаў, каб іх жаданні здзейсніліся. «Новы год сустракаем з надзеяй на цуд. Хацелася б, каб 2021-ы быў годам стварэння, аб'яднання, міру і спакою», — адзначыў ён і падзякаваў педагогам за працу.

Тым часам

У час Усебеларускага народнага сходу трэба даць адказ на чаканні людзей. Аб гэтым заявіў Уладзімір Андрэйчанка. Спікер ніжняй палаты парламента адзначыў, што форум стане важнай падзеяй у жыцці краіны. «На Усебеларускі народны сход павінны быць дэлегаваны ўсе слаі нашага грамадства. Пра гэта ўчора максімальна выразна было сказана Прэзідэнтам. Гэта інтэлігенцыя, работнікі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, органаў дзяржаўнага кіравання. Сход будзе вызначаць палітыку дзяржавы на найбліжэйшыя пяць гадоў. Таксама разгледзяць пытанні далейшага развіцця грамадска-палітычнага ладу краіны. Думаю, гэта вельмі важна, людзі ўскладаюць на Усебеларускі народны сход вельмі вялікія надзеі», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Загаловак у газеце: Па добрай традыцыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».