Вы тут

Міністр інфармацыі Ігар Луцкі павіншаваў выхаванцаў SOS-Дзіцячая вёска


У новым фармаце прайшло сёлета навагодняе свята ў SOS-Дзіцячай вёсцы «Мар’іна Горка». Звычайна яго ладзілі ў вялікай актавай зале, але сёлета праз пандэмію каранавіруса дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, сабраліся на вуліцы, а штучную ёлку замянілі адразу дзве жывыя прыгажуні, што растуць ля ўваходу ў адзін з будынкаў.


— У нас выхоўваецца 58 дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, якія жывуць у 10 катэджах. На тэрыторыі SOS-Вёскі знаходзіцца дзяржаўны дом сямейнага тыпу, дзе выхоўваецца 6 дзяцей. Акрамя таго, у асобным будынку месціцца і раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе працуюць лагапеды, дэфектолагі, іншыя спецыялісты, — распавёў дырэктар установы Дзмітрый КАЛТОВІЧ. — У ліку нашых шэфаў — міністэрства інфармацыі. Яго прадстаўнікі напярэдадні Новага года і Каляд наведваюць нашых гадаванцаў. Міністр Ігар Луцкі бываў у нас, калі займаў розныя пасады — генеральнага дырэктара тэлеканала «СТВ», першага намесніка міністра інфармацыі. Яго нашы выхаванцы добра ведаюць, з імі ён водзіць карагоды вакол ёлкі, удзельнічае ў конкурсах. Таму яго чакаюць з нецярпеннем.

На гэты раз, як толькі Ігар Луцкі выйшаў з машыны, малыя сустрэлі яго дружным плясканнем у далоні і крыкамі «ўра».

— З Новым годам, добрай вучобы, моцнага здароўя ўсім дзецям і супрацоўнікам, — павіншаваў Ігар Луцкі прысутных. — У нас усё добра, у нас цудоўная краіна, мы ўсё можам зрабіць разам. З вялікай радасцю і задавальненнем я заўсёды прыязджаю да вас. Мабыць, так трэба, што жыццё і лёс прыводзяць мяне сюды.

— Што вы адчуваеце пры наведванні гэтага дзіцячага прытулку?

— Я тут пастаянна бываю. Гэта для мяне ўжо як родны дом. Тут вельмі прафесійны і кваліфікаваны персанал, які з клопатам і цеплынёй адносіцца да дзяцей. Тут працуюць розныя праграмы, што даюць магчымасць рэалізаваць патэнцыял, здольнасці кожнага. Гэтая Вёска — прыклад плённага прыватна-дзяржаўнага партнёрства, прыклад таго, як дапамагаць дзецям у складанай сітуацыі.

Дадам, што Ігар Луцкі ўдзельнічае і ў футбольных матчах, што тут ладзяцца. Тут ёсць дзіцячая і дарослая футбольныя каманды. Дзеці не першы год гуляюць у разнастайных турнірах па футболе, неаднаразова станавіліся прызёрамі чэмпіянатаў розных узроўняў. Але футбол пачакае да вясны, а пакуль выхаванцы з задавальненнем удзельнічаюць у тэатралізаваным прадстаўленні, спяваюць песні, танцуюць разам з казачнымі персанажамі, Дзедам Марозам, Снягуркай і Снегавіком Олафам.

Напрыканцы свята міністр уручыў малым салодкія падарункі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота з сайта раённай газеты «Пухавіцкія навіны»

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.