Вы тут

Медыкі заклікаюць правесці навагоднія святы бяспечна — дома ў коле сям’і


Міністэрства аховы здароўя запускае акцыю «Новы год — дамашняе свята». Яна накіравана на бяспечныя паводзіны ў святочныя дні. Каб не заразіць блізкіх каранавіруснай інфекцыяй і захаваць уласнае здароўе, прапануецца праводзіць святы дома, у коле сям’і, або на свежым паветры ці за горадам. 


Інфаграфіка Міністэрства аховы здароўя.

Пры гэтым непажадана удзельнічаць у мерапрыемствах у закрытых памяшканнях, у тым ліку ў карпаратывах, наведваць гандлёвыя цэнтры, наведваць масавыя мерапрыемствы нават на вуліцы, запрашаць гасцей і самім іх наведваць. 

— Насіць маску, захоўваць фізічную дыстанцыю, сачыць за сваім самаадчуваннем, весці здаровы лад жыцця — азначае быць адказным, клапаціцца не толькі пра сваё здароўе, але і здароўе навакольных. І такія адказныя паводзіны становіцца жыццёвай неабходнасцю падчас доўгіх навагодніх канікул, — нагадалі ў Міністэрстве аховы здароўя. 

Рэспубліканская акцыя «Новы год —хатняе свята» стала першым мерапрыемствам «Камунікацыйнай стратэгіі па рэагаванні на COVID-19 для грамадскасці і медыцынскага персаналу». Агульная яе мэта — забяспечыць выкананне насельніцтвам і медыкамі ахоўных мер, рэкамендаваных органамі аховы здароўя.

— Неабходна развіць агульнае прыняцце мадэляў ахоўнага паводзін, якія спрыяюць барацьбе з пандэміяй COVID-19 як на нацыянальным, так і на глабальным узроўні. Менавіта ўзгодненыя, аператыўныя дзеянні на ўсіх узроўнях дазволяць дасягнуць поспеху ў барацьбе з вірусам, — лічыць міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч.

У стратэгіі нададзена ўвага якасці і аператыўнасці інфармацыі для насельніцтва, з кампетэнтных крыніц — спецыялістаў, здольных хутка і даступна растлумачыць сутнасць таго, што адбываецца на зразумелай мове.

У рэалізацыі стратэгіі прадугледжана ўзаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі — такімі як Сусветная арганізацыя аховы здароўя, ЮНІСЕФ, ЮНФПА, ПРААН, Беларускае таварыства Чырвонага крыжа. І тут гаворка не толькі пра аказанне дапамогі ў пастаўцы абсталявання, расходных матэрыялаў і лекавых сродкаў. Гэта і абмен досведам па прафілактыцы COVID-19, рэалізацыя сумесных камунікацыйных праектаў, стварэнне кантэнту для розных мэтавых аўдыторый, навучанне медперсаналу і прадастаўленне экспертаў міжнароднага ўзроўню па тэме COVID-19.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Мужчынская прыгажосць: дар прыроды альбо пільны догляд за сабой?

Мужчынская прыгажосць: дар прыроды альбо пільны догляд за сабой?

Меркаванне, што мужчынам не патрэбна даглядаць за сабой, сёння гучыць архаічна.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. У панядзелак у нефармальнай абстаноўцы можна будзе вырашыць значныя праблемы. Перад вамі могуць адкрыцца новыя магчымасці. 

Здароўе

Аздаравіць сэрца можна ў любым узросце

Аздаравіць сэрца можна ў любым узросце

Вядома, што сярод прычын заўчаснай смерці сардэчна-сасудзістыя захворванні ўпэўнена займаюць першае месца.