Вы тут

З новага года ў Беларусі запрацуюць новыя тарыфы на электраэнергію


Стымулюючыя тарыфы на электраэнергію для энергаёмістых вытворчасцяў запрацуюць у Беларусі з 1 студзеня. Згодна з сумеснай пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства энергетыкі № 78/44, у краіне ўводзіцца катэгорыя спажыўцоў электраэнергіі «Энергаёмістыя спажыўцы» і шэсць тарыфных груп для іх. Вызначаюцца ўмовы заяўнага і выяўленчага прынцыпаў прыналежнасці да гэтай катэгорыі. А яшчэ ўводзіцца асобная тарыфная група для юрыдычных асоб і ІП, якія забяспечваюць харчаванне ва ўстановах адукацыі, паведамляецца на сайце Мінэнерга.


Тарыфныя групы ўстанаўліваюць стымулюючыя аднаставачныя дыферэнцыраваныя па двух часавых перыядах тарыфы на дадаткова спажываемыя аб’ёмы электраэнергіі ад энергазабяспечвальнай арганізацыі, якая ўваходзіць у склад Белэнерга.

Каб трапіць у катэгорыю «Энергаёмісты спажывец», карыстальнік энергіі павінен з’яўляцца рэзыдэнтам Беларусі і належаць да тарыфных груп «Прамысловыя і прыроўненыя да іх спажыўцы з далучанай магутнасцю да 750 кВА» або «Электрыфікаваны чыгуначны транспарт», «Іншыя спажыўцы» ці «Вытворчыя патрэбы сельскагаспадарчых спажыўцоў». Акрамя таго, спажывец павінен з пачатку кожнага каляндарнага года дасягаць парогавага значэння аб’ёмаў электраэнергіі на наступных узроўнях: ад 35 млн кВт·г да 2 млрд кВт·г па 13 падкатэгорыях у залежнасці ад відаў эканамічнай дзейнасці і 25 млн кВт·г. — для іншых спажыўцоў. Яшчэ адна ўмова — аб’екты спажыўца павінны быць аб’яднаны ў аўтаматызаваную сістэму кантролю і ўліку электраэнергіі (магутнасці) з магчымасцю разлічвацца за ўжытую энергію па зонах сутак.

Пастановай таксама ўстанаўліваюцца ўмовы пераходу спажыўца ў межах шасці тарыфных груп пры дасягненні ў бягучым годзе з даты аднясення да катэгорыі «Энергаёмістыя спажыўцы» верхняй мяжы дыяпазону дадатковага электраспажывання, якая вызначана для кожнага з іх:

  • да 25 млн кВт·г уключна;
  • ад 25 млн кВт·г да 75 млн кВт·г уключна;
  • ад 75 млн кВт·г да 125 млн кВт·г уключна;
  • ад 125 млн кВт·г да 175 млн кВт·г уключна;
  • звыш 275 млн кВт·г.

Падлічваць аб’ёмы электраспажывання для аднясення да катэгорыі «Энергаёмістыя спажыўцы» або для пераходу ў межах шасці тарыфных груп будуць сумарна па аб’ектах спажыўца, якія ўключаны ў адзін дагавор электразабеспячэння ці дагавор электразабеспячэння з уладальнікам блок-станцыі, але без уліку аб’ёмаў электраспажывання пабочных спажыўцоў, якія падключаны да электрасетак такога спажыўца.

— У найбліжэйшы час мяркуецца ўстанавіць стымулюючыя ўзроўні тарыфаў на электраэнергію для абазначаных тарыфных груп па прынцыпу прымянення больш нізкіх узроўняў тарыфаў для кожнай наступнай тарыфнай групы па меры павелічэння дадатковага аб’ёму электраспажывання, — удакладніла Вольга КАЗЛОВІЧ, прэс-сакратар Мінэнерга. — Дакладныя лічбы, пэўна, будуць вядомыя праз тыдзень. Пакуль яны ўзгадняюцца ў МАРГ.

Згодна з дакументам, уводзіцца тарыфная група «Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арганізуюць харчаванне навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых установах, спецыяльных лячэбна-выхаваўчых установах». Спажыўцам гэтай групы, якія арганізуюць харчаванне абазначаных катэгорый навучэнцаў у перададзенай ім у бязвыплатнае карыстанне нерухомасці, даецца магчымасць устанаўліваць асобны тарыф на электраэнергію ад арганізацый Белэнерга.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пакаленне Z рэальнага лесу баіцца?

Пакаленне Z рэальнага лесу баіцца?

Кожны грыб у рукі бяруць, ды не ўсякі ў кузаў кладуць.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

ЦЯЛЕЦ. Усё ідзе паспяхова, калі не лічыць адной зусім нязначнай, але вельмі непрыемнай штукі, і імя ёй — лянота. Калі пераадолееце яе, то ўсё ў вашым прафесійным жыцці будзе выдатна.

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт