Вы тут

«Год павольнага руху да лепшага ды станоўчых перамен». Што абяцаюць зоркі


Авен (21 сакавіка — 20 красавіка)

Будзе поспех ці паражэнне — усё вырашаць дзеянні. Чым больш намаганняў да поспеху прыкладзяце, тым на больш значныя станоўчыя перамены можна разлічваць. Але ж перамога ў тым ліку залежыць ад добрага тылу. Гэтым тылам будуць сваякі і добрыя сяброўскія сувязі, на якія можна спадзявацца ў самыя крытычныя моманты жыцця. Калі жадаеце перамагчы ды заваяваць таго, каго кахаеце, то пастарайцеся стаць для яго добрым сябрам. Можна чакаць значных перамен у кар`еры і рабоце. Ваша энергія і здольнасць да хуткай выпрацоўкі рашэнняў будуць добрым падмуркам для набыцця прыхільнікаў і памагатых у новых кірунках працоўнай дзейнасці. Стан здароўя будзе залежаць ад таго, ці здолееце вы пазбягаць перанапружання, сістэматычнага парушэння рэжыму сну.


Цялец (21 красавіка — 20 мая)

Год павольнага, але ўпэўненага руху наперад. Не трэба ствараць унутраных канфліктаў, каб жыццё не стварала вам канфлікты ў самым блізкім асяроддзі. Сваякі і родныя будуць чакаць ад вас, што вы пачняце ўдасканальваць сваё жыццё больш хуткімі тэмпамі. Без вас і вашых парад яны наўрад ці здолеюць самастойна выпрацаваць значныя рашэнні. Кар`ера і работа запатрабуюць перфекцыянісцкіх адносін да абавязкаў. Рабіце кожны крок так, быццам гэта апошняя магчымасць зрабіць нешта значнае. Толькі з падобным стаўленнем можна разлічваць на значныя поспехі, у тым ліку на значны прыбытак. Калі казаць пра здароўе, трэба перагледзець адносіны да спорту і харчавання. Як гаварыў Парацэльс, «лекі ці атрута — залежыць ад колькасці».


Блізняты (21 мая — 21 чэрвеня)

Будуць добрыя магчымасці для прагрэсу і росту. Надышоў час больш думаць, чым дзейнічаць. Добра спланаваныя дзеянні прынясуць больш вынікаў, чым імпульсіўная і неабгрунтаваная рэакцыя на праблемы і нечаканасці. Можна чакаць пашырэння кола сяброўскіх зносін, а таксама новых плённых сувязяў у рабоце і ў грамадскім жыцці. Асабістае жыццё будзе прапаноўваць зашмат альтэрнатыў і спакушаць прынесці добрыя адносіны ў ахвяру дзеля свабоды і незалежнасці. Паляпшэнне матэрыяльнага становішча можа прывесці да змены месца жыхарства ці набыцця больш камфортнага жылля. Выпраўленне стану здароўя можа адбыцца дзякуючы штодзённай увазе да яго. Здароўе — гэта ж не толькі тое, што далі нам бацькі, але і пастаянная работа на яго карысць.


Рак (22 чэрвеня — 22 ліпеня)

Шмат чаго будзе залежаць ад поглядаў. Змяніце іх, і рэчаіснасць таксама зменіцца да лепшага. Гэтае будзе выдатна працаваць у дачыненні да сваякоў, сям`і і сяброўскіх адносін. Каханне і адносіны з супрацьлеглым полам запатрабуюць невялікай ахвяры ў выглядзе магчымасці ўлічваць іхні пункт гледжання пры прыняцці сур`ёзных рашэнняў. Жыццё прынясе мноства шанцаў палепшыць матэрыяльнае становішча і атрымаць добры заробак. Аддайце перавагу тым кірункам, якія найхутчэй прыносяць грошы. Як кажуць амерыканцы, сённяшнія грошы даражэйшыя за заўтрашнія. Добры стан здароўя забяспечыць не столькі спорт, колькі захаванне арганізма ў раўнавазе з навакольным асяроддзем ды ўнутраным светам. Памятайце, што праблемы нараджаюцца спачатку ў галаве і свядомасці, а потым увасабляюцца праз падзеі і здарэнні.


Леў (23 ліпеня — 23 жніўня)

Вы будзеце здольныя павярнуць да карысці любыя абставіны рэчаіснасці. Упэўненасць і магчымасць заставацца сабой у любой сітуацыі будуць добрымі спадарожнікамі як у прыватным жыцці, так і ў кар`еры. Не стварайце для сябе перашкод залішняй крытыкай паводзін сваякоў ды каханых. Замест гармоніі можна атрымаць канфлікты і непаразуменні. Поспехаў на рабоце можна дасягнуць праз мэтанакіраванасць і паслядоўную абарону сваіх прафесійных прынцыпаў і поглядаў. Добры год для ўдасканальвання працоўнага майстэрства, пачатку вучобы. Пастарайцеся быць такімі ж прынцыповымі ў стаўленні да здароўя. Добры год для пазбаўлення ад шкодных звычак, а таксама сур`ёзных змен у адносінах да ежы і вобразу жыцця. Ніхто, акрамя вас, не зменіць ваша жыццё да лепшага.


Дзева (24 жніўня — 23 верасня)

Прыйдзецца адначасова вырашаць некалькі задач і праблем. Таму з першага дня года прывучыце сябе расстаўляць прыярытэты, як у асабістым жыцці, так і ў сацыяльным. Адносіны з супрацьлеглым полам запатрабуюць часу і здольнасці прыходзіць на дапамогу тады, калі таго запатрабуе сітуацыя. Жыццё дасць шмат шанцаў на поспех у кар'еры дзякуючы магчымасці наладзіць добрыя асабістыя сувязі з калегамі. Але ж пазбаўцеся ад ілюзіі, што будзе лёгка даносіць сваю думку да кіраўніцтва. Жыццё прынясе дастаткова магчымасцяў палепшыць матэрыяльны стан, а таксама атрымаць добрую адукацыю і павандраваць па свеце. Але ж памятайце, што большасць праблем са здароўем нараджаецца ў свядомасці, перш чым праявіцца ў целе.


Шалі (24 верасня — 23 кастрычніка)

Год вялікіх магчымасцяў і вялікіх намаганняў. Спатрэбіцца шмат працаваць над сабой, каб палепшыць адносіны з супрацьлеглым полам і сваякамі. Што датычыцца кар'еры і работы, тут жыццё прынясе зашмат сюрпрызаў. Каб атрымаць поспех, трэба пазбягаць лішняй рызыкі і старацца захоўваць добрыя адносіны з калегамі. Само развіццё падзей ды абставіны адкрыюць шлях да дасягненняў у вашай працоўнай дзейнасці. Фінансавыя дасягненні могуць быць значныя не толькі дзякуючы росту заробкаў. Вялікую ролю адыграюць сваякі і сябры. Значных змен у асабістым жыцці можна дасягнуць праз кампрамісы і чуласць да жаданняў блізкіх сэрцу людзей. Некаторыя падарожжы і вандроўкі зменяць ваш светапогляд такім чынам, што вы адчуеце натхненне і новыя стымулы да прагрэсу і росту.


Скарпіён (24 кастрычніка — 22 лістапада)

Зараз галоўнае набыць цвёрдую глебу пад нагамі. Не імкніцеся да перамен дзеля саміх перамен без параўнання таго, што маеце, з тым, што можаце атрымаць. Здаровая кансерватыўная пазіцыя выратуе шмат ад якіх праблем у жыцці асабістым і грамадскім. У адносінах з супрацьлеглым полам вялікае значэнне мае псіхалогія. Калі навучыцеся лічыцца не толькі з моцнымі бакамі сваёй другой палавінкі, але і са слабымі, то адносіны зайграюць больш яркімі фарбамі. Новыя магчымасці ў сацыяльным жыцці падораць сябры і калегі. Надышоў год каманднай гульні, калі разам з аднадумцамі можна дасягнуць значна большага, чым самастойна. Што датычыцца стану здароўя, то спатрэбіцца вялікая ўвага да ежы і рытму яе ўжывання. Як сцвярджалі ў старажытнасці, «мы ёсць тое, што ядзім».


Стралец (23 лістапада — 21 снежня)

Галоўнымі ворагамі будуць унутраная напружанасць ды перабольшанні. Жаданне бачыць тое, чаго няма на самай справе, будзе падставай для ўскладнення адносін са сваякамі і сябрамі. Паспрабуйце жыць сённяшнім днём і рабіць справы тады, калі яны становяцца важнымі. Размеркаванне магчымасцяў адносна жаданняў і імкненняў пойдзе на карысць у працоўным жыцці. Будзе шмат магчымасцяў павысіць і адтачыць прафесійнае майстэрства, атрымаць дадатковую або асноўную адукацыю. Уладкаваць асабістае жыццё, а можа, і дайсці да шлюбу дапамогуць абставіны. Але ж яны створаць толькі ўмовы. Асноўная работа за вамі. Яе сутнасць у здольнасці да кампрамісу з магчымасцю прызнаць свае хібы і памылкі. Часцей за астатнія ролі вам прыйдзецца выконваць ролю суддзі ці арбітра ў спрэчках паміж роднымі, сябрамі і калегамі.


Казярог (22 снежня — 20 студзеня)

Год павольнага руху да лепшага і станоўчых перамен ва ўсіх сферах. Галоўнае, каб вы не спяшаліся атрымаць узнагароду ад жыцця, перш чым для гэтага саспеюць неабходныя ўмовы. Няхай усё адбываецца сваім ходам. Ваша задача — бачыць натуральнае развіццё падзей, каб скарыстоўваць іх для сябе і на карысць родным і блізкім. Можа значна палепшыцца матэрыяльнае становішча, і гэта вы зможаце скарыстаць для набыцця нерухомасці ці паляпшэння жыллёвых умоў. Што датычыцца работы, тут будзе працаваць закон пераходу колькасці ў якасць. Значны рост можа адбыцца дзякуючы дасканаламу выкананню сваіх абавязкаў на ўзроўні перфекцыянізму. Жыццё будзе дараваць памылкі ў адносінах з супрацьлеглым полам. Але ж гэта будзе не бясконца і толькі да таго моманту, пакуль вы самі даруеце слабасці і недахопы тым, каго кахаеце.


Вадаліў (21 студзеня — 19 лютага)

Прыйшоў час для хуткага ды імклівага характару развіцця падзей. Кожны дзень і тыдзень будуць прыносіць нешта новае. Асабістае жыццё будзе нагадваць кніжку загадак, якія трэба пастаянна разгадваць. Паводзіны родных і блізкіх будуць заставацца незразумелымі да таго часу, пакуль вы не здолееце паглядзець на іх з пункту гледжання вышэйшых законаў рэчаіснасці. Станоўчыя зрухі чакаюцца ў кар'еры і рабоце. Будзе шмат магчымасцяў дабіцца значных вышынь, набыць новую спецыяльнасць ці арганізаваць сваю справу, бізнес. Але ж чым больш магчымасцяў, тым больш адказнасці перад сваякамі, калегамі і паплечнікамі. Не трэба адносіцца да добрага стану здароўя як да нечага пастаяннага. Калі над ім не працаваць, яно можа пагоршыцца тады, калі гэта менш за ўсё патрэбна.


Рыбы (20 лютага — 20 сакавіка)

Вы пабудуеце добры падмурак для значных перамен і поспехаў на асабістым фронце. Самае галоўнае цяпер — не ісці на кампрамісы са сваім сумленнем. Менавіта яно перасцеражэ ад памылак і няўдалага развіцця падзей. Значныя перамены могуць адбыцца дома. Сваякі будуць прыходзіць на дапамогу ў самыя крытычныя моманты вашага жыцця. Але ж яны і самі будуць мець патрэбу ў вашай псіхалагічнай падтрымцы. Пазітыўныя змены ў кар`еры забяспечыць здольнасць знаходзіць агульную мову з калегамі. Трэба пакідаць больш часу на паляпшэнне стану здароўя. Не толькі спорт, але і карысны пасіўны адпачынак у выглядзе дастаткова працяглага сну, вандровак на прыродзе будзе рабіць значны ўклад у ваша самаадчуванне.

Уладзімір ВАСЮК, астролаг

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.